Дажджавік
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Дажджавік | |
![]() Дажджавік жамчужны (Lycoperdon perlatum) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Грыбы |
Аддзел | Базыдыямікота |
Кляса | Шампіньёнавыя |
Атрад | Шампіньёнавыя |
Сямейства | Шампіньёнавыя |
Род | Дажджавік |
Бінамінальная намэнклятура | |
Lycoperdon | |
Дажджавік (Lycoperdon) — род базыдыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў.
Каля 50 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найбольш вядомыя дажджавік жамчужны, або шыпаваты, ці сапраўдны, дажджавік грушападобны; таксама адзначаны дажджавікі маленькі, імшысты, вожыкападобна-калючы.
Ядомыя ў маладым узросьце.