Давід Рая
| Давід Рая | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 верасьня 1995[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал Лёндан | |
| Нумар | 1 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2019 | Блэкбэрн Ровэрз | 98 (0) |
| 2014—2015 | → Саўтпарт[d] | 16 (0) |
| 2019—2024 | Брэнтфард | 150 (0) |
| 2023—2024 | → Арсэнал Лёндан | 32 (0) |
| 2024— | Арсэнал Лёндан | 74 (0) |
| Зборныя | ||
| 2022— | Гішпанія | 12 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Давід Рая Мартын (па-гішпанску: David Raya Martín; нар. 15 верасьня 1995 году) — гішпанскі футбаліст, брамнік ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Вядомы сваёй стабільнасьцю, добрымі ўкідамі мяча, уменнем адбіваць удары і ўпэўненым кантролем у штрафной, дзякуючы чаму ўважаецца за аднаго з найлепшых брамнікаў у сьвеце[2][3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рая пачаў сваю кар’еру ў роднай Гішпаніі і спачатку спалучаў гульню брамніка з выступамі ў футзале як палявы гулец[4]. У ліпені 2012 году ў веку 17-ці гадоў пераехаў у Ангельшчыну, дзе далучыўся да «Блэкбэрн Ровэрз» паводле стыпэндыяльнай праграмы[5]. 26 лютага 2014 году ён падпісаў прафэсійны кантракт з камандай[6], пасьля чаго выправіўся ў каманду з глыбокага мінору дзеля здабыцьця гульнявой практыкі. Па вяртаньні згуляў два матчы ў канцы сэзону ў Чэмпіёшыпе і ў красавіку 2015 году падпісаў новы трохгадовы кантракт[7]. Вылет «Ровэрз» у Першую лігу паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў прывёў да таго, што Рая стаў асноўным брамнікам клюбу[8]. У сэзоне 2017—2018 гадоў ён згуляў у 47-і матчах і дапамог камандзе вярнуцца ў другі дывізіён, дзе застаўся першым выбарам трэнэра.
6 ліпеня 2019 году брамнік склаў чатырохгадовы кантракт з клюбам «Брэнтфард», які таксама спаборнічаў у Чэмпіёншыпе[9]. Як паведамлялася, сума ўгоды складала ля 3 мільёнаў фунтаў[10]. Гулец выдатна правёў першую палову сэзону 2019—2020 гадоў, але траўма і чуткі пра магчымы трансфэр прывялі да таго, што Рая не трапляў у заяўку галоўнага трэнэра Томаса Фрэнка падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі і на пачатку сэзону 2020—2021 гадоў[11][12]. Тым ня менш, ён зноў заваяваў прыхільнасьць трэнэра, а на пачатку кастрычніка 2020 году ўзгодніў новы чатырохгадовы кантракт. У складзе каманды гішпанец пачаў сэзон 2021—2022 гадоў у стартавым складзе каманды ў матчах Прэм’ер-лігі, але 24 кастрычніка 2021 году атрымаў пашкоджаньне задняга крыжападобнага вязу ў матчы супраць «Лэстэр Сіці». Рая працягваў быць асноўным брамнікам у сэзоне 2022—2023 гадоў, а ягоная гульня ў непераможным студзені 2023 году, калі «Брэнтфард» змагаўся за месцы ў эўрапейскіх турнірах, надала яму намінацыю на ўзнагароду гульца месяца Прэм’ер-лігі[13].

15 жніўня 2023 году быў скончаны пераход Раі ў лёнданскі «Арсэнал» на правах гадавой арэнды[14][15]. Брамнік стаў пятнаццатым гішпанскім футбалістам у гісторыі клюбу[16]. «Арсэнал» жа заплаціў за арэнду 3 мільёны фунтаў, а ў дамове была прапісаная опцыя выкупу за 27 мільёнаў фунтаў. 17 верасьня спартовец дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Эвэртану» на Гудысан Парку. 20 красавіка Рая захаваў у шостым запар матчы сваю браму недатыкальнай, што зрабіла яго другім брамнікам пасьля Эдвіна ван дэр Сара ў гісторыі турніру, які здолеў гэтага дамагчыся[17]. 4 траўня было пацьверджана, што гішпанец стаў безумоўным пераможцам узнагароды на залатую пальчатку лігі, бо меў найбольшую колькасьць «сухіх» матчаў у сэзоне, якіх было ажно 16. 4 ліпеня 2024 году ён стаў паўнавартасным футбалістам «Арсэналу», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт[18][19]. 27 сьнежня Рая захаваў браму ад прапушчаных галоў, што стала ягоным 23-м «сухім» матчам у 50 гульнях Прэм’ер-лігі за «Арсэнал». Такім чынам ён перасягнуў рэкорд Дэйвіда Сымэна, усталяваны ў 1993 годзе, паводле колькасьці «сухіх» матчаў у першых 50 выступах брамніка «Арсэналу» ў Прэм’ер-лізе[20][21].
13 верасьня 2025 году брамнік згуляў свой соты матч за «Арсэнал» у пераможным хатнім матчы супраць «Нотынггэм Форэст», а таксама паклаў на свой рахунак 42-і «сухі» матч за клюб[22]. У траўні 2026 году футбаліст ужо трэці раз запар атрымаў узнагароду залатой пальчаткі Прэм’ер-лігі.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рая атрымаў свой першы выклік у зборную Гішпаніі на два таварыскія матчы ў сакавіку 2022 году[23]. Ён дэбютаваў, выйшаўшы ў стартавым складзе ў пераможным зь лікам 2:1 матчы супраць зборнай Альбаніі 26 сакавіка, а ў другім матчы застаўся ў запасе[23]. Рая таксама заставаўся ў запасе цягам усёй пераможнай кампаніі Гішпаніі ў Лізе нацыяў УЭФА 2022—2023 гадоў[24]. Футбаліст улучаўся ў склад зборнай на розныя міжнародныя турніры, а на чэмпіянаце Эўропы 2024 году згуляў толькі ў адзіным матчы супраць зборнай Альбаніі[25].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Арсэнал»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2026
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ David Raya // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ White, Mark (04.12.2024) Ranked! The 10 best goalkeepers in the world. FourFourTwo.
- ↑ The 25 best goalkeepers in world football – ranked. 90 min (04.03.2020).
- ↑ Marshall, Sam (15.08.2023) The Long Read: David Raya. Brentford FC.
- ↑ List of Players Registered as Scholars in Accordance with Rule C.3 Between 01/07/2012 and 31/07/2012. The Football Association. Архіўная копія ад 23.10.2019 г.
- ↑ Raya pens pro deal. Blackburn Rovers F.C..
- ↑ Hard work pays off for David. Blackburn Rovers F.C..
- ↑ David Raya pens long-term Rovers deal. Blackburn Rovers F.C..
- ↑ David Raya: Brentford sign Blackburn Rovers goalkeeper for undisclosed fee // BBC Sport, 06.07.2019 г.
- ↑ Blackburn Rovers goalkeeper David Raya completes Brentford move // Lancashire Telegraph, 06.07.2019 г.
- ↑ Fisher, Ben; Ames, Nick. Brentford reject multiple bids from Arsenal for goalkeeper David Raya // The Guardian, 17.09.2020 г.
- ↑ Westbrook, Ian (12.09.2020) Raya set for return to training, says Frank. West London Sport.
- ↑ Rashford voted EA SPORTS Player of the Month. Premier League.
- ↑ David Raya: Arsenal sign Spain goalkeeper on season-long loan from Brentford // BBC Sport, 15.08.2023 г.
- ↑ Arsenal sign GK Raya in loan deal from Brentford. ESPN (15.08.2023).
- ↑ James, Josh (04.07.2024) Quiz: Name every Spaniard to play for Arsenal. Arsenal FC. Архіўная копія ад 04.07.2024 г.
- ↑ Arsenal win at Wolves to return to TOP spot. Premier League (20.04.2024).
- ↑ de Roché, Art. David Raya joins Arsenal on permanent transfer from Brentford after loan spell // The New York Times, 04.07.2024 г.
- ↑ Arsenal complete GK Raya transfer after loan. ESPN (04.07.2024).
- ↑ Arsenal go second and cut Liverpool's lead to six points. Premier League (27.12.2024).
- ↑ Critchlow, Dan (29.12.2024) David Raya explains turning point as he breaks Arsenal club record. DailyCannon.
- ↑ Stephen, Wright (16.09.2025) Raya on 100 apps, Zubimendi and UCL targets. Arsenal FC.
- 1 2 Raya in Spain squad. Brentford F.C..
- ↑ Smith, Emma. Spain win Nations League final on penalties // BBC Sport, 18.06.2023 г.
- ↑ David Raya wins Euro 2024 with Spain. Arsenal F.C. (14.07.2024).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Арсэнал — цяперашні склад |
|---|
|
1 Рая · 2 Саліба · 3 Маскера · 4 Ўайт · 5 Інкап’е · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Эдэгар · 9 Жэзус · 10 Эзэ · 11 Мартынэльлі · 12 Тымбэр · 13 Арысабаляга · 14 Д’ёкерэш · 16 Нэргар · 19 Трасар · 20 Мадуэке · 23 Мэрына · 29 Гавэрц · 33 Каляф’ёры · 36 Субімэндзі · 41 Райс · 49 Льюіс-Скелі · 56 Даўман · Трэнэр: Артэта |