Давыд Усяславіч
Давыд Усяславіч | |
князь полацкі | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | не раней за 1047 і не пазьней за 1057 |
Памёр | не раней за 1129 |
Нашчадкі | Валодша[d], мерк. Мікула Давыдавіч[d] і Брачыслаў[d] |
Дынастыя | Ізяслававічы |
Бацька | Усяслаў Чарадзей[1][2][3] |
Давыд Усяславіч (сярэдзіна 1050-ых — пасьля 1130) — князь полацкі (пачатак 1128 — сярэдзіна 1128, князь ізяслаўльскі (1101 — да 1103; канец 1110-ых — пачатак 1128; сярэдзіна 1128 — 1129).
Жыцьцё і дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Недзе да 1103 году апынуўся ў выгнаньні ў Чарнігаўскім княстве. У 1103 годзе разам з князямі Паўднёвай Русі ўдзельнічаў ў вельмі пасьпяховай выправе на полаўцаў. А ў 1104 годзе ў выправе супраць свайго брата Глеба Ўсяславіча князя менскага, які верагодна і выгнаў яго некалі з Ізяслаўля. Але кампанія супраць Глеба Менскага ня мела посьпеха, Давыд вярнуўся ў Ізяслаўль толькі недзе пасьля 1116 году, калі Уладзімер Манамах перамог Глеба.
Пасьля сьмерці Рагвалода-Барыса ў пачатку 1128 году полацкі пасад перайшоў па тагачасным праве да Давыда. Ён пакінуў Ізяслаўскае княства свайму сыну Брачыславу і з астатнімі сынамі пераехаў у Полацак. Палачане па нейкіх падставах склалі супраць яго змову, Давыд ведаў аб гэтым таму паклікаў у Полацак і Брачыслава з ізяслаўльскай дружынай. Але і гэта не дапамагло, палачане чымсьці незадаволенныя выгналі Давыда з Полацка ўзяўшы сабе князям маладога Рагвалода-Васіля. Гэта натуральна выклікала барацьбу паміж Давыдам і Рагвалодам-Васілём у якаю ўмяшаўся вялікі князь кіеўскі Мсьціслаў, учыніўшы вялікае вайсковае ўварваньне ў Полацкую зямлю. Палачане разам з Рагвалодам-Васілём наведаліся да Мсьціслава і ўпэўнілі яго зацьвердзіць Рагвалода-Васіля полацкім князям у супярэчнасьці з правам старшыньства. Давыд быў вымушаны вярнуцца ў Ізяслаўль. Рагвалод-Васіль верагодна прызнаў вярхоўную ўладу Кіева над Полацкам, чаго не было з часоў Брачыслава Ізяслававіча.
Але відавочна Давыд не зьмірыўся са стратай Полацка. У 1129 годзе Мсьціслаў зьбіраўся ў выправу супраць полаўцаў і заклікаў да ўдзелу ў ёй і полацкіх князёў. Але Давыд, як і іншыя полацкія князі, ў кплівых словах адмовіўся ад удзелу ў гэтай выправе. Больш за тое, у час калі Мсьціслаў ваяваў з полаўцамі, Давыд веў міжусобную вайну з Рагвалодам-Васілём. Вярнуўшыся з выправы на полаўцаў Мсьціслаў адправіў сваіх ваяводаў ў Полацкую зямлю, яны захапілі амаль ўсіх полацкіх князёў, ў тым ліку Давыда з сынамі, і прывезьлі іх у Кіеў. У 1130 годзе над полацкімі князямі адбыўся так званы "суд рускіх князёў" па выраку якого іх разам зь сем’ямі саслалі ў Бізантыю.
Давыд не вярнуўся на радзіму, верагодна памёр у Бізантыі. Вярнуліся толькі яго сыны — Брачыслаў, Валодша і Мікула, якія з дапамогай Рагвалода-Васіля вярнулі ад Глебавічаў Ізяслаўльскае княства.
Нашчадкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Давид Всеславич (рас.) // Русский биографический словарь — СПб: 1905. — Т. 6. — С. 4.
- ^ А. Э. Давид Всеславич (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. X. — С. 4.
- ^ Русский биографический словарь / пад рэд. A. Polovtsov — СПб.: 1905. — Т. 14.