Давыд-Гарадок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 01:48, 7 жніўня 2015. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Давыд-Гарадок
Панарама места, 1936
Панарама места, 1936
Герб Давыд-Гарадку
Першыя згадкі: 1127
Магдэбурскае права: ?[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Гарадзкі савет: Давыд-Гарадоцкі
Насельніцтва: 6389 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225540
СААТА: 1258510000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′20″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 52.05556° пн. ш. 27.21389° у. д. / 52.05556; 27.21389Каардынаты: 52°3′20″ пн. ш. 27°12′50″ у. д. / 52.05556° пн. ш. 27.21389° у. д. / 52.05556; 27.21389
Давыд-Гарадок на мапе Беларусі ±
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Давы́д-Гарадо́к — места ў Беларусі, на рацэ Гарынь. Цэнтар гарсавету Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 6,5 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 32 км на паўночны ўсход ад Століну, за 245 км ад Берасьця, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Рачная прыстань.

Назва

У аснове тапоніму «Давыд-Гарадок» уласнае імя ягонага заснавальніка. Лічыцца, што ім быў яцьвяскі князь, які прыняў хрысьціянства і па хрышчэньні пачаў звацца Давыдам[2]. Таксама існуе меркаваньне, што Давыд-Гарадок заснаваў князь уладзімер-валынскі Давыд Ігаравіч[3], у гонар якога горад нібыта атрымаў назву. Згодна зь мясцовай легендай Давыд-Гарадок узьвёў нейкі тураўскі князь, які ў хрышчэньні ўзяў імя Давыд.

Першая назва места — Гарадок, пазьней Гарадок Давыдаў[4].

Гісторыя

Афіцыйна Давыд-Гарадок (Гарадок) вядзе сваю гісторыю ад 1100[5]. Тым часам паводле сучасных энцыкляпэдычных даведнікаў першы пісьмовы ўспамін пра яго датуецца 1382[4]. Археалягічныя зьвесткі сьведчаць, што паселішча ўзьнікла ў XII ст. Яно месьцілася на насыпной гары з правага (усходняга) берагу ракі Гарынь. У XIV — пач. XVІІІ стагодзьдзяў тут існаваў драўляны замак. У кан. XIV Давыд-Гарадок зрабіўся сталіцай княства. У 1503 войска Вялікага Княства Літоўскага разьбіла непадалёк ад места крымскіх татараў.

У 1509 Давыд-Гарадок увайшоў у склад Пінскага княства. З 1522 местам валодала вялікая княгіня Бона Сфорца. У 1558 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў яго ваяводу віленскаму Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Станам на 1559 тут дзейнічалі 4 царквы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва, а з 1586 — Клецкай ардынацыі.

Цягам XVIIXVIII стагодзьдзяў Давыд-Гарадок быў значным асяродкам гандлю. Паводле ўскосных зьвестак паселішча мела Магдэбурскае права[6]. На 1653 тут было 29 рамесьнікаў 17 прафэсіяў. З пачаткам Трынаццацігадовай вайны (16541667) 26 верасьня 1655 маскоўскія захопнікі пад камандаю Д. Валконскага на рачных суднах, што выйшлі з Кіева, разьбілі аддзел шляхты (400 чал.) і мяшчанаў (300 чал.) і на кароткі час захапілі Давыд-Гарадок, які спалілі[4]. Пазьней места зноў трапіла пад акупацыю. У пач. 1660 літоўскія войскі на чале з С. Аскеркам і Д. Мурашкам вызвалілі Давыд-Гарадок. Станам на 1663 тут было 362 дымы[4], на 1675 дзейнічалі 2 царквы і 1 касьцёл, на 1691 працавалі 52 рамесьнікі. У 1791 места ўвайшло ў Запінскі павет.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 17951796 быў цэнтрам павету. У 1796 статус паселішча панізілі да мястэчка Мазырскага павету, якое 22 студзеня таго ж году атрымала герб: «у чорным полі срэбная рака з прыстаньню і залатым суднам з таварамі»[7]. Станам на 1890 тут дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, касьцёл, 3 габрэйскія малітоўныя дамы[8].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Давыд-Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Столінскага павету Палескага ваяводзтва

У 1939 Давыд-Гарадок увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 зноў атрымаў статус места і зрабіўся цэнтрам раёну (з 1961 у Столінскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 7 ліпеня 1941 да 9 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Геаграфія

Асаблівасьцю ваколіцаў Давыд-Гарадка сярод іншых мясьцінаў Прыпяцкага Палесься зьяўляюцца ўрадлівыя дзярнова-карбанатавыя глебы, з прычыны чаго места знаходзіцца ў цэнтры сукупнасьці некалькіх буйных вёсак. Лясістасьць мясцовасьці невялікая.

Акрамя Гарыні, якая з 1980-х гадоў цячэ новым (штучным) рэчышчам, у межах места знаходзяцца старыцы: Гарынь (старое рэчышча), Сежка, Язда і Копанец. У гістарычных крыніцах згадваецца яшчэ Няпраўда.

Клімат умерана-кантынэнтальны, са значным уплывам атлянтычнага марскога паветра. Лета цёплае. Зімы мяккія, з частымі адлігамі.

Насельніцтва

Адукацыя

У склад сыстэма адукацыі Давыд-Гарадку ўваходзіць 2 сярэднія школы. Працуюць таксама музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы. Дом дзіцячай творчасьці.

Мэдыцына

У месьце працуе тэрытарыяльнае мэдычнае аб’яднаньне, у складзе якога дзейнічаюць 2-я раённая лякарня на 200 ложкаў, паліклініка і 2 аптэкі.

Культура

Культурна-асьветніцкая праца ажыцьцяўляецца мескім домам культуры, кінатэатрам «Сьвітанак», 2 бібліятэкамі.

Інфраструктура

Аддзяленьні ААТ «Беларусбанк», Белтэлекам.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамэханічны завод»
  • Філія «Давыд-Гарадоцкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»

Жыхароў места абслугоўваюць 13 крамаў Давыд-Гарадоцкай філіі раённага спажывецкага таварыства, 3 фірмовыя і сетка камэрцыйных крамаў, сталоўка і кавярня.

Турыстычная інфармацыя

Царква Маці Божай Казанскай

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[12].

Помнікі археалёгіі

  • Замкавая гара (ХІІ—XIV стагодзьдзі)
  • Селішча і бескурганныя могільнікі зарубінецкай і мілаградзкай культураў

Помнікі архітэктуры

  • Касьцёл (пач. ХХ ст.)
  • Кашары (1-я пал. ХХ ст.)
  • Царква Маці Божай Казанскай (1913)
  • Царква Сьв. Георгія (1724—1726; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні БЭМП)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Найсьв. Божага Цела (1623)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (XVIII ст.)
  • Сынагога Халодная
  • Сынагога Столінэр Хасідым

Крыніцы

  1. ^ Малеч. Магдэбурскае права. // «Гістарычная брама» № 6 (10), 1998.
  2. ^ Давыд-Гарадок // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  3. ^ Давид-Городок // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. ^ а б в г Валерый Пазднякоў. Давыд-Гарадок // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 566.
  5. ^ История на Столинский районный исполнительный комитет
  6. ^ Давыд-Гарадок // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 189.
  7. ^ Давыд-Гарадок // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  8. ^ Давид-Городок // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  9. ^ Давид-Городок // Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991—2003.  (укр.)
  10. ^ Давид-Городок // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Давид-Городок // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Давыд-Гарадоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў