Дабрыца (прыток Друці)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Дабрыца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Старога Заліцьвіньня
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць, Гомельская вобласьць і Беларусь[1]
Даўжыня 35 км
Плошча басэйну 250 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Дабры́ца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці і Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 250 км². Выдатак вады ў вусьці каля 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Ціхінічы.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Старога Заліцьвіньня Качэрыцкага раёну, вусьце за 1 км на поўнач ад вёскі Каласоў Рагачоўскага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Даліна трапэцападобная. Абалона асушаная, яе шырыня 0,3—1 км. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня ракі ў межань 3—7 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 137.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 137.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.