Перайсьці да зьместу

Дабрынь (Ельскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дабрынь
лац. Dabryń
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Ельскі
Сельсавет Дабрынскі
Дата заснаваньня перад 1571 годам
Часавы пас
Каардынаты 51°46′05″ пн. ш. 29°11′50″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 688 чал. (2004)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2354
СААТА 3214828019
Нумарны знак 3
Дабрынь на мапе Беларусі ±
Дабрынь
Дабрынь
Дабрынь
Дабрынь
Дабрынь
Дабрынь

Дабры́нь[1] — вёска ў Ельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на мэліярацыйным канале, злучаным з вадасховішчам. Цэнтар сельсавету. Насельніцтва 688 чал. (2004). Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 182 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Нароўля — Ельск.

Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскага ваяводзтва 1571 году[a], у вёсцы Дабрынь пана Ёсіпа Нямірыча заставаўся 1 дым цяглых сялянаў, зь якога выбрана 12 грошаў; жыхары 2 дымоў выйшлі з паселішча напярэдадні. У 1588 годзе Ё. Нямірыч абмяняў сёлы Дабрынь і Кузьмічы на Іўніцу Багдана Богушавіча Дашкоўскага[3].

Названая Дабрынь у судовым дэкрэце ад 26 ліпеня 1604 году, складзеным паводле скаргі пана Будылы да суседа пана Лукаша Сапегі. Падаўца абвінаваціў пазванага ў насланьні падданых зь вёсак Галоўчыцы і Дзямідавічы маёнтку Антонава на вёску Дабрынь пацярпелага і забраньне адтуль збожжа, авечак, валоў, коней[4].

Дабрынь, Кустаўніца і Міткаўшчына ў паборы 1683 г.

Вёска Дабрынь згаданая ў 1683 годзе, калі ў Мазырскім павеце выбіралася пагалоўнае[b]. Паводле крыніцы, уладальнік пан Міхал Чыжэўскі за сябе і жонку, г. зн. за шляхту, выплачваў 4 злотых і 1 грош, за 8 сваіх падданых «простага стану» зь вёсак Дабрынь, Кустаўніца і Міткаўшчына – яшчэ 8 зл.[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дабрынь апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дабрынь у складзе Мазырскага павету, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[6]

  1. ↑ Гэта – першая вядомая згадка пра паселішча, а не XVIII ст., як пра тое пісаў С. В. Марцэлеў[2].
  2. ↑ Тут вялося не пра габрэяў.
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 388
  3. ↑ Задорожна О. Ф. Рід Немиричів у шляхетській корпорації Київського воєводства: майновий статус і політична діяльність (XVI – середина XVII ст.). Дисертація на здобуття наукового ступеня кандидата історичних наук. – Київ, 2010. С. 238, 275, 294, 296
  4. ↑ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 474
  5. ↑ Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 748. L. 2164
  6. ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
  7. ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.