Г’юстан Рокетс
| Г’юстан Рокетс | |||
| Заснаваны | 1967 | ||
|---|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Г’юстан, Тэхас, ЗША | ||
| Арэна | Таёта Сэнтар | ||
| Галоўны трэнэр | |||
| Чэмпіянат | Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
«Г’ю́стан Ро́кетс» (па-ангельску: Houston Rockets) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была створаная ў 1967 годзе як «Сан-Дыега Рокетс», як каманда пашырэньня, першапачаткова месьцячыся ў Сан-Дыега. У 1971 годзе «Рокетс» пераехалі ў Г’юстан штату Тэхас. У сваім дэбютным сэзоне ў 1967 годзе «Рокетс» перамаглі толькі ў 15 гульнях. На драфце НБА 1968 году клюб атрымаў першы агульны выбар і абраў цяжкога форварда Элвіна Гэйса, які прывёў каманду да першага выхаду ў плэй-оф у сваім дэбютным сэзоне. Наступным зорным баскетбалістам каманды стаў Мозэс Мэлоўн, які прасунуў каманду ў фінал Усходняй канфэрэнцыі. З Мэлоўнам «Рокетс» упершыню выйшлі ў фінал НБА ў 1981 годзе, прагуляўшы ў шасьці гульнях «Бостан Сэлтыкс». На драфце НБА 1984 году, зноў жа пад першым нумарам, «Рокетс» абралі Гакіма Аладж’ювона, дзякуючы якому пачаўся самы пасьпяхы час у гісторыі франшызы. У 1994 і 1995 гадах клюб рабіўся чэмпіёнам лігі. За гісторыю франшызы Мозэс Мэлоўн, Гакім Аладж’ювон і Джэймз Гардэн былі названыя самымі каштоўнымі гульцамі НБА, гуляючы за «Рокетс». Гардэн быў лідэрам каманды ў канцы 2010-х гадоў, але пасьля быў абменены ў «Нью-Ёрк Нікс».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«Рокетс» былі заснаваныя ў 1967 годзе ў Сан-Дыега Робэртам Брэйтбардам, які заплаціў уступную ўкладку ў памеры 1,75 мільёнаў даляраў ЗША, каб далучыцца да НБА ў якасьці каманды пашырэньня на сэзон 1967—1968 гадоў[2][3]. НБА жадала дадаць больш камандаў на захадзе ЗША, таму абрала Сан-Дыега, зыходзячы з моцнага эканамічнага і дэмаграфічнага росту гораду, а таксама посьпеху хакейнай каманды «Сан-Дыега Галз», якая таксама належыла Брэйтбарду. Міжнародны спартовы цэнтар Сан-Дыега, які адкрыўся за год да таго, які таксама належыў Брэйтбарду, павінен быў служыць домам для новай франшызы. На конкурсе на назву быў абраны варыянт «Рокетс», бо яна аддавала даніну павагі Сан-Дыега як «гораду ў руху» і мясцоваму падразьдзяленьню General Dynamics, якое распрацоўвала ракетную праграму і ракету-носьбіт Атляс[2][4].
Брэйтбард прыцягнуў Джэка Макмагана, тагачаснага трэнэра «Цынцынаці Роялз», каб той ачоліў каманду[4][5]. Сан-дыегцы далучыліся да лігі разам зь «Сіетл Супэрсонікс». Яны сфармаавалі свой склад як вэтэранамі з пашыранага драфту, гэтак і студэнтамі каледжаў з драфту НБА 1967 году, дзе першым выбарам «Сан-Дыега» на драфце стаў Пэт Райлі[4][6]. У сваіх першых двух гульнях сэзону «Рокетс» сустракаліся з «Сэнт-Луіс Гокс» і саступілі ў абедзьвюх гэтых гульнях. Іхняя першая перамога ў гісторыі франшызы адбылася ўжо ў наступнай сустрэчы, якая адбылася праз тры дні пасьля гульні супраць «Супэрсонікс». Джоні Грын назьбіраў 30 пунктаў і зрабіў 25 падбораў за «Рокетс»[7]. Агулам у свой першы сэзон «Рокетс» зазналі 67 паразаў, што на той момант было рэкордам НБА паводле колькасьці прагуляных матчаў за сэзон[8]. У 1968 годзе, пасьля таго, як «Рокетс» атрымалі права першага драфту дзяючы падкідваньню манэты[9], яны абралі Элвіна Гэйса з Г’юстанскага ўнівэрсытэту[10]. Гэйс стаў адным з ключавых баскетбалістаў каманды, дапамогшы ёй з 37 перамогамі і 45 паразаамі прасунуцца ў першы ў гісторыі франшызы плэй-оф у 1969 годзе, але там «Рокетс» саступілі ў паўфінале Заходняга дывізіёну «Атланце Гокс» зь лікам у чатыры паразы супраць дзьвюх перамог[11]. «Рокетс» фінішавалі з паказьнікам 27–55 у сэзоне 1969—1970 гадоў[12][13].

Па-за пляцоўкай Брэйтбард сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі стратамі праз спрэчныя пытаньні аб падаткаабкладаньні, якое перасьледвала ягоную спартовую арэну ў Сан-Дыега з моманту ейнай пабудовы. Сытуацыю пагоршыла тое, што амэрыканская прафэсійная спартовая эканоміка пачала рэзка абвальвацца ў канцы 1960-х гадоў, а прафэсійны баскетбол пацярпеў асабліва моцна, бо амаль усе франшызы ў НБА і АБА ў той час працавалі са стратамі[4]. 26 студзеня 1970 году падчас эмацыйнай прэсавай канфэрэнцыі Брэйтбард зьвярнуўся да заўзятараў з Сан-Дыега адносна цяжкага стану фінансаваньня і гаротнай бухгальтэрыі сваіх спартовых камандаў «Рокетс» і «Галз». Уладальнік атрымаў як мінімум 14 прыватных прапановаў аб куплі «Рокетс», але ўсе яны змушалі клюб да пераезду з Сан-Дыега, супраць чаго Брэйтбард выступаў катэгарычна супраць[4]. Тым ня менш, 23 чэрвеня 1971 году «Сан-Дыега Рокетс» нечакана быў прададзены інвэстыцыйнай групе з Г’юстану. НБА пасьпешліва ўхваліла продаж, лічачы, што франшыза знаходзіцца на мяжы закрыцьця. Гэтая навіна стала вядомая яшчэ да таго, як трэнэры, гульцы, супрацоўнікі і кіраўнікі каманды пасьпелі атрымаць апавяшчэньне. Мясцовыя чыноўнікі з Сан-Дыега таксама былі засьпетыя зьнянацку[12]. Франшыза была набытая за 5,6 мільёнаў даляраў, у выніку чаго каманда пачала сэзон 1971—1972 гадоў ужо ў Г’юстане[2]. Клюб стаў першым у НБА з Тэхасу[14], а мянушка «Рокетс» яшчэ больш пасавала камандзе, улічваючы даўнія сувязі Г’юстану з касьмічнай галіной[15].

У 1973 годзе на пасаду галоўнага трэнэра быў прызначаны Джоні Іган[16]. Ён прывёў «Рокетс» у плэй-оф у 1975 годзе, дзе каманда перагуляла ў першым раўндзе «Нью-Ёрк Нікс», але пасьля саступіла «Бостан Сэлтыкс» у 5 гульнях. У сэзоне 1975—1976 гадоў «Рокетс» на сталы час знайшлі хатнюю пляцоўку ў Г’юстане, заняўшы Саміт на наступныя 29 гадоў. У гэты час франшызай валодаў забудоўнік Кенэт Шніцэр[17]. Пасьля таго, як «Рокетс» прапусьцілі плэй-оф 1976 году, у якасьці трэнэра быў наняты Том Нісалке, які ціснуў на каманду, каб яна дадала ў склад выдатнага абаронцу Джона Лукаса і цэнтравога Мозэса Мэлоўна, якога ён трэнаваў яшчэ ў Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі[18]. Гэтыя папаўненьні адразу ж далі плён. У сэзоне 1976—1977 гадоў каманда дакрочыла да фіналу Ўсходняй канфэрэнцыі, дзе саступіла «Філадэлфіі Сэвэнці Сыксэрз»[19]. У наступныя гады ў клюба некалькі разоў зьмяняліся ўладальнікі. Пэрыяд валоданьня клюбам сям’ёй Малуф адзначыў першы час дамінацыі «Рокетс»[20][21], калі яны ўпершыню выйшлі ў фінал НБА ў 1981 годзе, у першы год пасьля пераходу з Усходняй канфэрэнцыі ў Заходнюю. Не зважаючы на тое, што новы ўладальнік Чарлі Томас выказаў цікавасьць да падаўжэньня кантракту з Мэлоўнам[21], якога зноў абралі самым каштоўным гульцом у сэзоне 1981—1982 гадоў[22], «Рокетс» абмянялі яго ў «Сэвэнці Сыксэрз» на Колдўэла Джонза, бо заняпад рэгіянальнай эканомікі не дазволіў «Рокетс» плаціць высокі заробак баскетбалісту[23].
На драфце НБА 1984 году «Рокетс» абралі Гакіма Аладж’ювона[24]. У сваім першым сэзоне Аладж’ювон заняў другі радок пасьля Майкла Джордана ў галасаваньні за званьне пачаткоўца году ў НБА[25]. Дуэт Аладж’ювона і Ральфа Сэмпсана атрымаў шмат ухвалы і быў празваны «Вежамі-блізьнюкамі»[26]. У 1986 годзе «Рокетс» зноў прабіліся ў фінал НБА, дзе як і ранейшым разам г’юстанскі клюб сустрэўся з «Бостан Сэлтыкс». Бостанцы выйгралі першыя дзьве хутнія гульні ды ўзялі перамогу ў чацьвертай і шостай гульні, чым забясьпечылі сабе чарговы тытул[27][28]. Пасьля фіналу трэнэр «Сэлтыкс» Кей-Сі Джонз прадказваў «Рокетс» сьветлую будучыну, але каманда дрэнна пачала наступны сэзон і агулам рушыла амаль дзесяцігодзьдзе няўдачаў. У пачатку сэзону 1987—1988 гадоў Сэмпсан, які падпісаў новы кантракт, быў абменены ў «Голдэн Стэйт Ўорыярз»[29]. Толькі ў сэзоне 1992—1993 гадоў «Рокетс» упершыню за шмат гадоў здолелі прабіцца далей за першы раўнд, але ў другім раўндзе адразу саступіў у сэрыі «Сіетл Супэрсонікс».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]В = выйгрышы, П = паразы, А% = адсотак выйграных матчаў
| «Г’юстан Рокетс» у НБА | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сэзон | В | П | А% | Плэй-оф | Вынікі |
| Сан-Дыега Рокетс | |||||
| 1967—1968 | 15 | 67 | .183 | ||
| 1968—1969 | 37 | 45 | .451 | Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Атланта 4, Сан-Дыега 2 |
| 1969—1970 | 27 | 55 | .329 | ||
| 1970—1971 | 40 | 42 | .488 | ||
| Г’юстан Рокетс | |||||
| 1971—1972 | 34 | 48 | .415 | ||
| 1972—1973 | 33 | 49 | .402 | ||
| 1973—1974 | 32 | 50 | .390 | ||
| 1974—1975 | 41 | 41 | .500 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Г’юстан 2, Нью-Ёрк 1 Філадэлфія 4, Г’юстан 1 |
| 1975—1976 | 40 | 42 | .488 | ||
| 1976—1977 | 49 | 33 | .598 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Г’юстан 4, Вашынгтон 2 Філадэлфія 4, Г’юстан 2 |
| 1977—1978 | 28 | 54 | .341 | ||
| 1978—1979 | 47 | 35 | .573 | Прайгралі ў першым раўндзе | Атланта 2, Г’юстан 0 |
| 1979—1980 | 41 | 41 | .500 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Г’юстан 2, Сан-Антоніё 1 Бостан 4, Г’юстан 0 |
| 1980—1981 | 40 | 42 | .488 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Г’юстан 2, Лос-Анджэлес 1 Г’юстан 4, Сан-Антоніё 3 Г’юстан 4, Канзас-Сіці 1 Бостан 4, Г’юстан 2 |
| 1981—1982 | 46 | 36 | .561 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сіетл 2, Г’юстан 1 |
| 1982—1983 | 14 | 68 | .171 | ||
| 1983—1984 | 29 | 53 | .354 | ||
| 1984—1985 | 48 | 34 | .585 | Прайгралі ў першым раўндзе | Юта 3, Г’юстан 2 |
| 1985—1986 | 51 | 31 | .622 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Г’юстан 3, Сакрамэнта 0 Г’юстан 4, Дэнвэр 2 Г’юстан 4, Лэйкерз 1 Бостан 4, Г’юстан 2 |
| 1986—1987 | 42 | 40 | .512 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Г’юстан 3, Портлэнд 1 Сіетл 4, Г’юстан 2 |
| 1987—1988 | 46 | 36 | .561 | Прайгралі ў першым раўндзе | Далас 3, Г’юстан 1 |
| 1988—1989 | 45 | 37 | .549 | Прайгралі ў першым раўндзе | Сіетл 3, Г’юстан 1 |
| 1989—1990 | 41 | 41 | .500 | Прайгралі ў першым раўндзе | Лэйкерз 3, Г’юстан 0 |
| 1990—1991 | 52 | 30 | .634 | Прайгралі ў першым раўндзе | Лэйкерз 3, Г’юстан 0 |
| 1991—1992 | 42 | 40 | .512 | ||
| 1992—1993 | 55 | 27 | .671 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Г’юстан 3, Кліпэрз 2 Сіетл 4, Г’юстан 3 |
| 1993—1994 | 58 | 24 | .707 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Г’юстан 3, Портлэнд 1 Г’юстан 4, Фінікс 3 Г’юстан 4, Юта 1 Г’юстан 4, Нью-Ёрк 3 |
| 1994—1995 | 47 | 35 | .573 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Г’юстан 3, Юта 2 Г’юстан 4, Фінікс 3 Г’юстан 4, Сан-Антоніё 2 Г’юстан 4, Арланда 0 |
| 1995—1996 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Г’юстан 3, Лэйкерз 1 Сіетл 4, Г’юстан 0 |
| 1996—1997 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Г’юстан 3, Мінэсота 0 Г’юстан 4, Сіетл 3 Юта 4, Г’юстан 2 |
| 1997—1998 | 41 | 41 | .500 | Прайгралі ў першым раўндзе | Юта 3, Г’юстан 2 |
| 1998—1999 | 31 | 19 | .620 | Прайгралі ў першым раўндзе | Лэйкерз 1:3 |
| 1999—2000 | 34 | 48 | .415 | ||
| 2000—2001 | 45 | 37 | .550 | ||
| 2001—2002 | 28 | 54 | .341 | ||
| 2002—2003 | 43 | 39 | .524 | ||
| 2003—2004 | 45 | 37 | .550 | Прайгралі ў першым раўндзе | Лэйкерз 1:4 |
| 2004—2005 | 51 | 31 | .622 | Прайгралі ў першым раўндзе | Далас 3:4 |
| 2005—2006 | 34 | 48 | .415 | ||
| 2006—2007 | 52 | 30 | .634 | Прайгралі ў першым раўндзе | Юта 3:4 |
| 2007—2008 | 55 | 27 | .671 | Прайгралі ў першым раўндзе | Юта 2:4 |
| 2008—2009 | 53 | 29 | .646 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Портлэнд 2:4 Лэйкерз 3:4 |
| 2009—2010 | 42 | 40 | .512 | ||
| 2010—2011 | 43 | 39 | .524 | ||
| 2011—2012 | 34 | 32 | .515 | ||
| 2012—2013 | 45 | 37 | .549 | Прайгралі ў першым раўндзе | Аклагома-Сіці 2:4 |
| 2013—2014 | 54 | 28 | .659 | Прайгралі ў першым раўндзе | Портлэнд 2:4 |
| Усяго | 2075 | 1980 | .512 | ||
| Плэй-оф | 120 | 129 | .482 | 2 тытулы | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.espn.com/nba/story/_/id/36282812/sources-houston-rockets-hire-ex-celtics-coach-ime-udoka
- 1 2 3 Owners, fans waited years before Rockets took off // Houston Chronicle, 09.2001 г.
- ↑ Going Retro: Houston Rockets. NBA.com. Архіўная копія ад 11.2015 г.
- 1 2 3 4 5 Fulop, Dan Bob Breitbard: San Diego’s Sports Keeper. — Author House, 2012. — С. 68–70. — ISBN 978-1-4772-4396-1
- ↑ Jack McMahon. Basketball-Reference.com.
- ↑ NBA Hall of Fame 2008 // NBA.com, 04.2008 г.
- ↑ San Diego Rockets at Seattle SuperSonics Box Score, October 20, 1967. Basketball-Reference.com.
- ↑ A Roundup Of The Sports Information Of The Week // Sports Illustrated. — 03.1968.
- ↑ Kalb, Elliott Who's Better, Who's Best in Basketball?. — McGraw-Hill Professional, 2003. — ISBN 978-0-07-141788-4
- ↑ 1968 NBA Draft. Basketball-Reference.com.
- ↑ 1968–69 San Diego Rockets. Basketball-Reference.com.
- 1 2 Krasovic, Tom Sale of his NBA team pained a San Diegan years later; Dean Spanos after his move, not so much. sun-sentinel.com. Архіўная копія ад 09.2021 г.
- ↑ NBA Home Attendance Totals. www.apbr.org.
- ↑ Professional Basketball in Texas. Texas Almanac. Архіўная копія ад 04.2013 г.
- ↑ Johnson Space Center. NASA.
- ↑ Tex Winter Fired // Ellensburg Daily Register, 01.1973 г.
- ↑ Hershey, Robert D. Jr.. Kenneth L. Schnitzer, 70, Dies; Innovative Houston Developer // 11.1999 г.
- ↑ Up, Up, and Away // Texas Monthly. — 07.1977. — С. 141—6.
- ↑ 1974–75 Houston Rockets. Basketball-Reference.com.
- ↑ Lindgren, Hugo. The Flying Maloof Brothers // The New York Times, 02.2004 г.
- 1 2 Nuggets, Rockets Are Sold // The New York Times, 06.1982 г.
- ↑ Moses Malone Bio. NBA.com.
- ↑ Cotton, Anthony It’s Just A Matter Of Time // Sports Illustrated. — 10.1983.
- ↑ 1984 NBA Draft. Basketball-Reference.com.
- ↑ NBA.com: Hakeem Olajuwon Player Info. NBA.
- ↑ Rockets History – 1983–85: How Do You Stop Two 7-Footers?. NBA.com. Архіўная копія ад 12.2007 г.
- ↑ Winder, Dave 1986: Tough to the Finish. Houston Rockets.
- ↑ 1986 NBA Finals: Boston 4, Houston 2. NBA. Архіўная копія ад 06.2012 г.
- ↑ The Greatest Team That Never Was. Grantland (11.2012).
