Гісторыя пошты і паштовых марак Ватыкану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ватыкан Ватыкан
па-лацінску: Vaticanæ
StampVatican1929Michel1.jpg
Першая марка Ватыкану, 1929 (Мі #1)
Гісторыя пошты
Пошта існуе з 13 лютага 1929
Чалец СПЗ з 1 чэрвеня 1929
Паштовыя адміністрацыі
да 31 сьнежня 2001 1 ватыканская ліра =
100 чэнтэзіма
з 1 студзеня 2002 1 эўра = 100 цэнтаў
Пошта Ватыкану
Офіс пошты Servizio delle Poste e del Telegrafo, 00120 Città del Vaticano, Vatican
Першыя паштовыя маркі
Стандартная 1 жніўня 1929
Камэмаратыўная 1 красавіка 1933
Напаўпаштовая 1 красавіка 1933
Даплатная 1 кастрычніка 1931
Экспрэс-дастаўкі 1 жніўня 1929
Пасылкавая 1 кастрычніка 1931
Авіяпаштовая 22 чэрвеня 1938
Аўтаматная 15 сакавіка 2000
Паштовы блёк 9 чэрвеня 1952
Філятэлія
Колькасьць
марак у год
к. 30
Удзельнік WNS з 2002
Flag map of Vatican City.svg
Мапа-сьцяг Ватыкану

Гісто́рыя по́шты і пашто́вых ма́рак Ватыка́ну афіцыйна вядзе свой адлік з моманту ўтварэньня дзяржавы Ватыкану ў ейным сучасным выглядзе, то бок з 1929 року. З гэтага ж року ў Ватыкане выпускаюцца ўласныя паштовыя маркі.

Разьвіцьцё пошты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньні пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дастаўка карэспандэнцыі на тэрыторыі цяперашняга Ватыкану існавала і ў больш аддалены час, улучна з пэрыядам Папскай вобласьці.

Сучасная дзяржава Ватыкан была ўтвораная ў выніку заключэньня Лятэранскіх пагадненьняў між Італіяй і Сьвятым Стальцом 11 лютага 1929 року. Праз два дні пры дапамозе італьянскага ўраду пачала функцыянаваць паштовая служба Ватыкану. 1 чэрвеня таго ж году Ватыкан стаў сябрам Сусьветнага паштовага зьвязу, а 29 ліпеня дзяржава Ватыкан і Італія заключылі паштовую дамову, якая набыла моц 1 жніўня, пра дастаўку пошты праз Рым.

Першыя паштовыя штэмпэлі мелі надпіс «Poste Vaticane». З 1930 року прымяняецца надпіс «Citta del Vaticano. Poste».

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Пошта Ватыкану

На тэрыторыі Ватыкану знаходзяцца чатыры паштовыя аддзяленьні.

Пошта Ватыкану набыла ў філятэлістаў пэўную рэпутацыю, паколькі выпускае даволі прывабныя сэрыі марак у абмежаваных колькасьцях (нават сёньня сярэдні наклад выпуску складае ад 300 да 500 тыс. штук). Выпускам марак Ватыкану займаецца Служба філятэліі і нумізматыкі дзяржавы-места Ватыкан.

Большая частка паштовых адправаў з Ватыкану зьдзяйсьняецца турыстамі і супрацоўнікамі Рымскай курыі. Шматлікія жыхары Рыму, не давяраючы італьянскай пошце, адсылаюць важныя лісты з тэрыторыі Ватыкану. Маркі Італіі ня могуць выкарыстоўвацца ў Ватыкане і наадварот. На думку Сусьветнага паштовага зьвязу, паштовая служба Ватыкану «адна з найлепшых паштовых сыстэмаў у сьвеце». У пераліку на аднаго жыхара з тэрыторыі Ватыкану адсылаецца больш лістоў, чым з будзь-якой іншай краіны.

Паштовыя скрыні пошты Ватыкану
Poste vaticane.jpg
Boîte à lettres vaticane.jpg

Выпускі паштовых марак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя маркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 жніўня 1929 року выйшаў першы стандартны выпуск паштовых марак Ватыкану, вядомы як «Conciliation» (дагэтуль выкарыстоўваліся італьянскія маркі). Выпуск уключаў 15 мініятюраў розных наміналаў; дзьве зь іх прызначаліся для экспрэсных адправаў. На марках нізкіх наміналаў ад 5 да 75 чэнтэзімаў выяўленыя атрыбуты папскай уладытыяра і ключы сьвятога Пётры, а на даражэйшых марках, ад 80 чэнтэзімаў да 10 ліраў, — партрэт Папы Піюса XI.

Наступныя выпускі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам наступнага дзесяцігодзьдзя гэты выпуск шматкроць дадрукоўваўся і ў выніку стаў адным з самых цікавых у філятэліі Ватыкану. 10 студзеня 1931 року была зьдзейсьненая наддрукоўка ярка-чырвоным колерам на марцы наміналам 30 чэнтэзімаў з пазначэньнем новай цаны 25 чэнтэзімаў.

У чэрвені 1934 року на шасьці марках старэйшых наміналаў першага стандарту была зробленая наддрукоўка новай вартасьці. Другі наклад быў выпушчаны ў 1937 року. Маркі маюць розныя тыпы наддрукоўкі і адценьні. Цяпер яны — самыя рэдкія з усіх марак Ватыкану, і таму часта бываюць падробленыя.

Апошнім разам наддрукоўкі першага стандарту былі зробленыя 18 лютага 1939 року, неўзабаве па сьмерці (10 лютага) Папы Піюса XI. На марках нізкіх наміналаў была вырабленая наддрукоўка «SEDE VACANTE / MCMXXXIX». Яны знаходзіліся ў продажы да 3 сакавіка — наступнага дня пасьля абраньня новага Папы Піюса XII. Надалей гэтая традыцыя выпуску марак «Sede vacante» выконвалася пасьля сьмерці кожнага з Папаў.

1 красавіка 1933 року Ватыкан выпусьціў свае першыя камэмаратыўныя маркі, якія адначасна сталі й першымі дабрачыннымі — сэрыю з чатырох марак, прысьвечаных 24-му Юбілейнаму року. На мініятюрах выяўлены крыж на кулі[a].

StampVatican1934Michel43.JPG
StampVatican1933Michel17,19.JPG
1934: наддрукоўка новага
наміналу (Мі #43)
1933: Першыя камэмаратыўныя маркі Ватыкану
 (Мі #17, 19)

31 траўня таго ж року быў выдадзены другі стандарт, які складаўся з 18 марак і вядомы як «Сады і мэдальёны». На марцы наміналам у 5 чэнтэзімаў выяўлены герб Папы Піюса XI; на марках наміналам у 10, 12½, 20 і 25 чэнтэзімаў — Апостальскі палац і абэліск Геліяполісу; 30, 50, 75 і 80 чэнтэзімаў — віды садоў і Базыліка сьвятога Пятра; 1, 1,25, 2 і 2,75 ліры — партрэт Папы Піюса XI; 5, 10 і 20 ліраў — выгляд базылікі сьвятога Пятра. На марках экспрэс-пошты, наміналамі 2 і 2,5 ліры, адлюстраваны Ватыкан з вышыні птушынага палёту.

У чэрвені 1952 року адмысловай маркай і паштовым блёкам было адзначанае стагодзьдзе марак Папскай вобласьці. Гэта быў першы блёк пошты Ватыкану.

Тэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ватыканскія маркі прысьвечаныя пераважна рэлігійнай тэматыцы. На іх можна пабачыць выявы Айцоў Царквы і кананізаваных сьвятых.

Аднак ватыканская пошта адгукаецца і на розныя міжнародныя падзеі і даты. Так, напрыклад, былі выпушчаныя маркі, прысьвечаныя Мікелянджэлё й іншым мастакам, 100-роччу Міжнароднага Чырвонага Крыжа, «Экспа-70», 25-роччу ААН, 500-роччу з дня нараджэньня Мікалая Капэрніка і да т. п.

Ватыкан бярэ ўдзел у праграме супольных выпускаў паштовых марак «Эўропа»(en), першапачаткова арганізаваных пад эгідай Эўрапейскай канфэрэнцыі адміністрацыяў паштовых службаў і тэлекамунікацыяў.

Маркі «вакантнага стальцу»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пэрыяд вакантнага стальцу, які надыходзіць па сьмерці Папы рымскага і працягваецца да моманту абраньня ягонага пераемніка, пошта Ватыкану традыцыйна выпускае паштовыя маркі, малюнак якіх адрозьніваецца ад звычайных. На гэтых марках зьмешчаны надпіс «Sede Vacante» і выяўленыя толькі два скрыжаваныя ключы без тыяры і профілю Папы. Пасьля абраньня новага папы марка «вакантнага стальцу» вымаецца з продажу[1]. Такія маркі — самыя рэдкія і дарагія сярод марак Ватыкану і карыстаюцца папулярнасьцю ў філятэлістаў[2].

У ніжэйпададзенай табліцы прыведзеныя зьвесткі пра пэрыяды «вакантнага стальцу», у часе якіх выпускаліся адпаведныя паштовыя маркі, і пра самыя маркі[3]:

Рок Пэрыяд Sede vacante Імя памерлага Папы Дата эмісіі Дата выманьня з абароту № паводле Скота
1939 10 лютага — 3 сакавіка Піюс XI 18.02.1939 03.03.1939 61—67
1958 9—28 кастрычніка Піюс XII 21.10.1958 28.10.1958 247—249
1963 3—21 чэрвеня Ян XXIII 15.06.1963 21.06.1963 362—364
1978 6—26 жніўня Павал VI 23.08.1978 26.08.1978 635—637
1978 28 верасьня — 16 кастрычніка Ян Павал I 12.10.1978 16.10.1978 638—640
2005 2—19 красавіка Ян Павал II 12.04.2005 19.04.2005 1292—1294

Іншыя віды паштовых марак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Авіяпаштовыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1938 року выйшла першая сэрыя з васьмі авіяпаштовых марак Ватыкану. На мініятурах былі выяўленыя: статуя сьвятога Пётры, голуб міру над Ватыканам, унебаўзяцьце прарока Ільлі і Дзева Марыя ды анёлы, якія пераносяць Сьвяты Дом(it) у італьянскае места Лярэта.

Першыя авіяпаштовыя маркі Ватыкану (1938) (Мі #59—62)

Даплатныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 1931 року на марках першага выпуску з наміналамі 5, 10, 20, 30 чэнтэзімаў, 2 і 2,5 ліры былі зробленыя чорныя наддрукоўкі «SEGNATASSE» (паштовы штамп даплаты). Гэта былі першыя даплатныя маркі Ватыкану. У жніўні 1945 року выйшлі даплатныя маркі арыгінальнага малюнку. Агулам было чатыры выпускі даплатных марак Ватыкану, апошні — у 1968 року.

Пасылкавыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 1931 року ўся сэрыя першых стандартных марак была наддрукаваная словамі «PER PACCHI» («Для пасылак») дзеля выкарыстаньня на паштовых бандэролях. Гэта былі першыя й адзіныя пасылачныя маркі Ватыкану.

DueStampVatican1931Michel5.JPG ParcelStampVanican1931Miche14l.jpg
1931: даплатная марка
зь першага выпуску (Мі #5)
1931: пасылачная марка (Мі #14)

Аўтаматныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З сакавіка 2000 року ў Ватыкане выпускаюцца маркі друкарных аўтаматаў дзеля рэалізацыі праз аўтаматы.

Музэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увосені 2007 року ў Ватыкане адкрыўся Філятэлістычны і нумізматычны музэй дзяржавы Ватыкану. У ім прадстаўленыя матэрыялы паштовай гісторыі і нумізматыкі Папскай дзяржавы, а таксама ўсе выданьні знакаў паштовай аплаты і манэтаў з 1929 року. Пошта Ватыкану адзначыла адкрыцьцё музэю дзьвюма паштовымі мініятюрамі з выявай некаторых марак і манэтаў.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 1975 року ў судзе Ватыкану асудзілі ватыканскіх жандараў Э. Ранчыні, Р. Дэзыдэры і П. Картызі. Яны зьдзейсьнілі буйныя расьцягі і спэкуляцыі, у тым ліку скралі паштовыя маркі Ватыкану на суму 70 млн ліраў. Падсудныя атрымалі турэмныя тэрміны ад 10 месяцаў да 5 гадоў[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле інфармацыі з каталёгу «Міхэль».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Vatican Post Office Traditionally Issues a Special Stamp Upon a Pope's Death(анг.) News. Voice of America (30 кастрычніка 2009). Праверана 20 жніўня 2018 г.
  2. ^ Ватикан выпустил юбилейную серию марок к 80-летию Латеранских соглашений(рас.) Религия. NEWSru.com (14 студзеня 2009). Праверана 20 жніўня 2018 г.
  3. ^ Postal History of the Sede Vacante by Greg Pirozzi(анг.) (PDF) Vatican City stamps. Vatican Notes 43: 2 (Sept. 1994) (2005). Праверана 20 жніўня 2018 г.
  4. ^ Что, где, когда // Филателия СССР. — 1975. — № 12. — С. 48. — (Рубрика: Глобус: проблемы, информация)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]