Гісторыя Кіпру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Руіны старажытнага гораду Салямін каля Фамагусты.

Гісторыя Кіпру.

Старажытнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дагістарычны Кіпр
Статуэтка эпохі халькаліту

Гісторыя вострава пачынаецца з эпохі нэаліту (паселішча Хіракітыя)[1]. Для эпохі халькаліту характэрны статуэткі з раскінутымі рукамі (Памоскі ідал). У раньнім бронзавым веку замест ранейшых круглых хат зьяўляецца новая архітэктура культуры Філія. Неўзабаве пасьля гэтага востраў засялілі мінойцы[2], дзе яны здабывалі медзь і пакінулі помнікі кіпра-мінойскай пісьменнасьці. Верагодна, пасьля мінойскай катастрофы 15 ст. да н.э. на Кіпры зьявілася дзяржава Алясія, кіраўнік якога называўся ў XIV стагодзьдзі да н. э. братам фараона.

У XIII ст. да н. э. востраў захоплены гетамі[3] і эгіпцянамі. Неўзабаве пасьля гетаў востраў захапіў адзін з народаў мора, умоўна названы «этэакіпрыётамі». Кіпра-мінойская пісьменнасьць працягвае выкарыстоўвацца захопнікамі, пры гэтым відазьмяняецца форма шэрагу знакаў, а таксама, верагодна, і мова надпісаў. Яны прачытаны (дзякуючы наяўнасьці дзьвюхмоўных надпісаў) толькі найбольш позьнія помнікі этэакіпрскай мовы, якая меркавана граматычна мае падабенства з этрускай мовай. Прыкладна з VII — VI стагодзьдзяў да н. э. на Кіпры зьяўляюцца надпісы на грэцкай мове, выкананыя мясцовай кіпрскай пісьменнасьцю. Паралельна адбывалася фінікійская калянізацыя вострава. Зьявіліся т. зв. дзесяць гарадоў-дзяржаваў Кіпру.

Сярэднявечча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агітацыя за аб’яднаньне з Грэцыяй (гл. Энозіс) узмацнілася пасьля Другой сусьветнай вайны. Турэцкая меншасьць рэзка працівілася, дайшло да сутыкненьняў (19551956). У 1959 Вялікабрытанія, Грэцыя, Турэччына і лідэры Кіпру ўхвалілі плян утварэньня незалежнай рэспублікі, з канстытуцыйнымі гарантыямі для турэцкай меншасьці, сталым падзелам пасад на этнічнай аснове. Прэзыдэнтам быў выбраны архіяпіскап Макарыяс III, поўная незалежнасьць абвешчана 16 жніўня 1960. Далейшыя канфлікты вымусілі ААН паслаць на Кіпр міратворчыя сілы (1964), іх мандат некалькі разоў працягваўся.

Улада была захоплена Кіпрскай нацыянальнай гвардыяй, на чале з афіцэрамі з грэцкай арміі (15 ліпеня 1974). 20 ліпеня 1974 на востраў высадзіліся турэцкія войскі, да 16 жніўня 1974 занялі да 40% тэрыторыі востраву ў яго паўночна-ўсходняй частцы. Грэцыя мабілізавала свае войскі, але ня ўмешвалася. 8 чэрвеня 1975 турэцкія кіпрыёты прагаласавалі за ўтварэньне асобнай Турэцкай Фэдэратыўнай Дзяржавы Кіпр. У 1976 былі выбраны прэзыдэнт і парлямэнт. Каля 200 тыс. грэкаў былі выселены з турэцкай часткі востраву. 15 лістапада 1983 была абвешчана незалежнасьць Турэцкага Кіпру, пад назвай Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпру.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]