Гіравічы (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гіравічы
лац. Hiravičy / Giravičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 48 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′25″ пн. ш. 25°48′18″ у. д. / 54.14028° пн. ш. 25.805° у. д. / 54.14028; 25.805Каардынаты: 54°8′25″ пн. ш. 25°48′18″ у. д. / 54.14028° пн. ш. 25.805° у. д. / 54.14028; 25.805
Гіравічы на мапе Беларусі ±
Гіравічы
Гіравічы
Гіравічы
Гіравічы
Гіравічы
Гіравічы

Гі́равічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Гаўі. Уваходзяць у склад Суботніцкага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гера (мужчынскае імя)

Гера або Гіра (Gero, Giro) — імя германскага паходжаньня[2][3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У сярэдзіне XIX ст. у складзе маёнтку Сурвілішкі, уласнасьць памешчыка Паплаўскага. У 1861 г. 62 рэвіскія душы. У 1897 г. 32 двары, 180 жыхароў.

У лістападзе 1906 году вяскоўцы бралі ўдзел у масавых выступах супраць абшарніка Паплаўскага. Хваляваньні былі спынены пры дапамозе паліцыі.

У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 46 двароў, 226 жыхароў.

3 12.10.1940 г. вёска (63 двары, 327 жыхароў) у Жамыслаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У Вялікую Айчынную вайну — часткова спалена. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава, з 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль». 3 29.4.1960 г. у Суботніцкім сельсавеце. У 1946—1970 гг. працавала пачатковая школа. У 1970 г. 237 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Жамыслаўль».

У 1999 г. 47 двароў, 87 жыхароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 87 чалавек
  • 2009 год — 55 чалавек[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 573.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 319—320.
  4. ^ Вынікі перапісу

Вонкавыя спаслыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]