Гімарайнш
| Гімарайнш | |||
|
| |||
| Краіна: | Партугалія | ||
| Плошча: |
| ||
| Насельніцтва: | |||
| Тэлефонны код: | 253 | ||
| Паштовы індэкс: | 4800 Guimarães | ||
| Геаграфічныя каардынаты: | 41°26′42″ пн. ш. 8°17′27″ з. д. / 41.445° пн. ш. 8.29083° з. д.Каардынаты: 41°26′42″ пн. ш. 8°17′27″ з. д. / 41.445° пн. ш. 8.29083° з. д. | ||
Гімарайнш на мапе Партугаліі Гімарайнш | |||
| https://www.cm-guimaraes.pt/ | |||
Гімара́йнш (па-партугальску: Guimarães) — горад на поўначы Партугаліі ў акрузе Брага. Ягоны гістарычны цэнтар улучаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО з 2001 году як выключна добра захаваны і аўтэнтычны прыклад эвалюцыі сярэднявечнага паселішча ў сучасны горад Эўропы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Гісторыя Гімарайншу павязаная з заснаваньнем і ідэнтычнасьцю партугальскай нацыі. Сам горад, які ўснаваў яшчэ да паўстаньня Партугаліі, вядомы як калыска партугальскай нацыянальнасьці. У 1128 годзе ў Гімарайншы адбыліся буйныя палітычныя і ваенныя падзеі, якія прывялі да незалежнасьці і нараджэньня нацыі. З гэтае прычыны на адной з старых вежаў старой гарадзкой сьцяны напісана «Тут нарадзілася Партугалія». У часы Рэканкісты, якую ладзіла Галісійскае каралеўства ў IX стагодзьдзі, горад свой пачатак атрымаў у X стагодзьдзі. У гэты час графіня Мумадона Дыяш пабудавала манастыр у сваёй маёнтку Вімаранэш, што прывяло да зьяўленьня тут паселішча. Недалёк на ўзгорку быў пабудаваны замак дзеля абароны паселішча. Каб злучыць іх разам была створаная вуліца Санта-Марыя.

Пры каралю Дынішу I з пашырэньнем места, ён быў часткова аточаны абарончай сьцяною. Пазьней, за часам караляваньня Жуана I, сьцяна была зьнесеная, і дзьве часткі гораду былі канчаткова аб’яднаны. У выніку Гімарайнш пачаў пашырацца па-за межамі сваіх старых сьценаў. У Гімарайншы жыла значная габрэйская суполка, сканцэнтраваная вакол сучасных пляцаў Праса-ду-Пэйшэ і Руа-ду-Эшпірыту-Санту[3]. Да канца XIV стагодзьдзя суполка штогод рабіла падатак у памеры 25 тысяч рэяў[3]. У гэтым раёне існавалі сынагогі, школы і рынак. Пасьля ўказа караля Мануэла I 1496 году, які патрабаваў ад усіх габрэяў перайсьці ў іншую веру або пакінуць краіну, некаторыя прадстаўнікі супольнасьці сталі маранамі[4]. Будаўніцтва базылікі Сьвятога Пятра пачалося ў 1737 годзе, а афіцыйнае завяршэньне работ адбылося паміж 1883 і 1884 гадамі.
Да XIX стагодзьдзя структура гораду ня зьведала значных зьменаў, акрамя будаўніцтва яшчэ некалькіх цэркваў, манастыроў і палацаў. Менавіта да канца XIX стагодзьдзя новыя ўрбаністычныя ідэі гігіены і сымэтрыі прывялі да найбольшых зьменаў. Быў дазволены поўны знос гарадзкіх сьценаў, і з гэтага моманту магло пачацца стварэньне многіх вуліц і праспэктаў. Кантраляваны працэс урбанізацыі дазволіў захаваць гістарычны цэнтар места.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць]Гімарайнш уважаецца горадам сярэдняга памеру, але з кіпучым культурным жыцьцём. Акрамя музэяў, помнікаў, культурных асацыяцыяў, мастацкіх галерэяў і папулярных сьвятаў, зь верасьня 2005 году ў ім месьціцца важная культурная прастора, вядомая як культурны цэнтар Віла-Флор. У гэтым культурніцкім цэнтры налічваюцца дзьве аўдыторыі, выставачны цэнтар і кавярня. У 2012 годзе Гімарайнш разам з славенскім Марыборам быў названы Эўрапейскай сталіцай культуры. У 2011 годзе газэта Нью-Ёрк Таймз абрала Гімарайнш адным з 41 месцаў, вартых наведваньня, і назвала яго адным з новых культурных цэнтраў Пірэнэйскага паўвострава[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ https://www.ine.pt/xportal/xmain?xpid=INE&xpgid=ine_indicadores&indOcorrCod=0008350&selTab=tab0 — National Institute of Statistics.
- ^ http://mapas.ine.pt/download/index2021.phtml — National Institute of Statistics.
- ^ а б Adler, C., & Singer, I. (1907). The Jewish Encyclopedia.
- ^ «O Phoenix of Lusitania: Heroic Poem Celebrating King João IV». Kestenbaum.net.
- ^ Wilder, Charly (9.01.2011). «The 41 Places to Go in 2011». The New York Times.