Гэрбэрт Шэлтан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэрбэрт Шэлтан
Herbert Macgolfin Shelton
Нарадзіўся 6 кастрычніка 1895(1895-10-06)[1]
Ўайлі, Тэхас
Памёр 1 студзеня 1985(1985-01-01)[1] (89 гадоў)
Навуковая сфэра біяхімія, натурапатыя,
натуральная гігіена,
альтэрнатыўная мэдыцына
Месца працы ЗША
Альма-матэр Bernarr Macfadden's College of Physcultopathy in Chicago,
Crane's Sanatorium in Elmhurst, Illinois,
Lindlahr College of Natural Therapeutics,
Peerless College of Chiropractic in Illinois,
Crandall Health School in Pennsylvania

Гэрбэрт Шэлтан (6 кастрычніка 1895, Ўайлі, Тэхас — 1 студзеня 1985) — амэрыканскі лекар-гігіеніст, найбуйнейшы прадстаўнік руху за натуральную гігіену ў XX стагодзьдзі, уладальнік дзевяці званьняў ганаровага доктара навук і аўтар шматлікіх прац.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся на фэрме каля мястэчка Вайлі ў акрузе Колін на поўначы штату Тэхас. Яго бацькі — Мэры Фрэнсіс Гутры й Томас Мітчэл Шэлтан. Продкі — шатляндцы, ірляндцы, немцы, англасаксы. Дзяцінства правёў галоўным чынам на бацькаўскай фэрме. У 1911—1913 гадох навучауся ў сярэдняй школе мястэчка Грынвіль, Тэхас. Упершыню пазнаёміўся з гігіенічнымі ведамі па працах Р. Трола, Р. Уолтара, Ф. Освальда, Ч. Пэйджа, І. Джэнінгса, С. Грэхэма. З 1913 году — вэгетарыянец. У той час Шэлтан яшчэ не праводзіў адрозьненьня паміж натурапатыяй і натуральнай гігіенай як навукай. У 1918 годзе быў закліканы ў войска, але як пацыфіста яго вызначылі кухарам. У гэты ж час ён працягваў вывучэньне натуральнай гігіены па працах Дж. Джэксана, М. Гоўва, X. Остына, Дж. Цілдэна.

Пасьля вайны атрымаў першапачатковую мэдыцынскую адукацыю ў «Інтэрнацыянальным каледжы лекараў, якія не прызнаюць лекаў», Чыкага, заснаваным у 1920 годзе Бэрнарам Макфэдэнам, вядомым яшчэ як «Macfadden's College of Physcultopathy». У 1923 годзе скончыў каледж «Lindlahr College of Natural Therapeutics», Чыкага. Але, выпрабоўваючы нездаволенасьць натурапатычнай сыстэмай Ліндляра, у 1923 годзе паступіў у каледж «American School of Naturopathy» (Нью-Ёрк), дзе скончыў курс па дыеталёгіі, абараніў два дыплёмы — па натурапатыі й натурапатычнай літаратуры. Аднак, расчараваўшыся ў натурапатыі, канчаткова перайшоў на пазыцыі натуральнай гігіены, якая прадпісвае адмову ад усякага гвалтоўнага ўзьдзеяньня любымі вонкавымі сродкамі на арганізм і пераход да здаровага ладу жыцьця, самааднаўленьню на падставе імунітэту, як галоўнай умове аздараўленьня чалавечага арганізма.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б SNAC — 2010.