Гэнрык Кільдэнтофт
Выгляд
| Гэнрык Кільдэнтофт | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 сакавіка 1985[1][2][3] (41 год) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2007 | Брэнбю | 37 (1) |
| 2007—2013 | Норшэлян | 122 (9) |
| 2013—2014 | Гаўгесун | 20 (1) |
| 2014—2015 | Гёнэфас[d] | 25 (1) |
| 2015 | Вэндсюсэль Ёрынг | 10 (0) |
| 2015—2017 | Нэствэд[d] | 40 (1) |
| Зборныя | ||
| 2002—2004 | Данія (да 19)[d] | 16 (0) |
| 2004 | Данія (да 20)[d] | 5 (0) |
Гэнрык Кі́льдэнтофт (па-дацку: Henrik Kildentoft; нар. 18 сакавіка 1985, Відаўрэ, Данія) — былы дацкі футбольны абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэнрык Кільдэнтофт пачаў займацца футболам з 3 гадоў і гуляў за моладзевыя склады СБК 75, «Фрэму» і «Разэнёю», пасьля чаго перайшоў у «Брэнбю». У 2003 ён падпісаў з клюбам свой першы прафэсійны кантракт да 2005 року[4].
4 ліпеня 2007 Гэнрык Кільдэнтофт перайшоў у клюб «Норшэлян» з Фаруму. Са студзеня 2013 ён выступаў у нарвэскім «Гаўгесуне»[5]. У 2014 быў аддадзены ў арэнду ў клюб першага дывізіёну «Гёнэфас» на палову сэзону.
Па сканчэньні кантракту з «Гаўгесунам» Кільдэнтофт перайшоў у «Гёнэфас».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Henrik Kildentoft // FBref (анг.)
- ↑ HENRIK KILDENTOFT // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Henrik Kildentoft // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Brøndby skriver kontrakt med to talenter (дацк.). Bold.dk (7 кастрычніка 2003). Праверана 16 кастрычніка 2014 г.
- ↑ Ny danske til Haugesund (нарв.). VG (27 студзеня 2013). Праверана 16 кастрычніка 2014 г.