Гхо
Выгляд
Гхо — традыцыйнае нацыянальнае адзеньне мужчынаў Бутану. Гхо быў уведзены ў XVII стагодзьдзі Шабдрунгам Нгавангам Намг’ялам, каб надаць бутанцам большай самабытнасьці. Гхо ўяўляе сабой халат да каленяў, які падпаясваюць поясам з тканіны kera. Па святах гхо апранаюць разам з кабні.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |