Гушчэвіна
Выгляд
(Перанакіравана з «Гушчавіна»)
| Гушчэвіна польск. Guszczewina | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Нараўка |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°49′53,70″ пн. ш. 23°47′41,50″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 89 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-220 |
| Нумарны знак | BHA |
| Гушчэвіна на мапе Польшчы Гушчэвіна | |
Гушчэ́віна (па-польску: Guszczewina, на мясцовай беларускай гаворцы: Гушчэ́віна[2]) — невялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У міжваенны пэрыяд 1 красавіка прыналежала да гміны Масева (адміністрацыя гміны знаходзілася ў Нараўцы) (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 174 жыхароў (усе запісаныя пагалоўна палякамі, пры чым 52 былі каталікамі, а 122 праваслаўнымі)[5].
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Данута Седзікуўна[прыбраць шаблён] — (нар. 1928 — пам. 1946) польская падпольшчыца, расстраляная польскай бясьпекай;
- Архібіскуп Сымон (Раманчук)(pl) — (нар. 1936) ладзінска-пазнанскі архібіскуп Польскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы, у мінулым настаўнік беларускай мовы
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Грушкамі. Праверана 7 кастрычніка 2015 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 67
- ↑ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 6 красавіка 2015 г.
- ↑ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 6 красавіка 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 6 красавіка г.
