Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Mikrofed

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прывітаньне

[рэдагаваць крыніцу]

Сардэчна вітаем у беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка. Даведацца пра апошнія зьмены можна на старонцы Апошнія зьмены.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

У размовах і абмеркаваньнях заўсёды карыстайцеся подпісам, які ставіцца з дапамогай камбінацыі ~~~~, ці кнопкі Ваш подпіс і момант часу над акном рэдагаваньня.

Прыемнага часу на старонках нашае вольнае энцыкляпэдыі. --MaximLitvin 13:15, 29.жніўня.2006 (UTC)

бляха-муха, больш дэбильнай систэмы, чым "википедыя" нават у страшным сне я б не прыдумау...
Не ўсё так сумна :) Дарэчы пра ЖЖ, чым я магу дапамагчы - буду вельмі рады гэта зрабіць. --MaximLitvin 06:39, 30.жніўня.2006 (UTC)
Наконт ЖЖ: дзякую за жаданне дапамагчы! давайце прыдумаем, як наладзиць працу. З майго боку: спис з 490 суполак + рэгулярнае аутаматычнае абнауленне.
Добра, дык за чым справа стала. Я зафрэндзю Ваш ЖЖ і такім чынам буду атрымліваць усе абнаўленьні. Наконт ужо існуючага сьпіса, то можаце даць спасылку на гэты сьпіс ці даслаць мне на скрыню, адрас наступны (усё малымі літарамі): першыя тры літары імя+першыя тры літары прозвішча/сабака/мэйл кропка ру ці бай. Я буду перакладаць і дадаваць у артыкул. Калі ў Вас іншыя прапановы, то калі ласка. --MaximLitvin 09:47, 30.жніўня.2006 (UTC)
Добра, я падрыхтую инфармацыю и выкладу адным файлам. Яшчэ, здаецца, адна дзяучына вызвалася дапамагчы; може неяк размеркаваць працу памиж людзьми? так будзе хутчэй, а потым можна вычыткай заняцца...

Мяркую, 500 назваў гэта ўсяго 8-10 гадзін працы, таму імго няма чаго разьмяркоўваць. --MaximLitvin 10:57, 30.жніўня.2006 (UTC)