Гутаркі ўдзельніка:Lš-k./2010-13

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

zedlik 21:16, 6 траўня 2010 (UTC)

Паважаны Liashko, калі ласка дайце працуючую спасылку, ту што вы мне далі не працуе

Электронны варыянт кнігі «Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» калі ласка. Liashko (гутаркі) 14:15, 24 лістапада 2012 (FET)

Дзякую!

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Belaya yablinya gromu, vokladka.jpg[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Liashko!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі не былі дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, тады файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй!

Таксама, калі ласка, паменшыце загружаную выяву да разрозьненьня прыблізна 300 на 300 піксэлаў і загрузіце яе зноў, бо выкарыстаньне выявы ў высокім разрозьненьні можа парушаць аўтарскія правы праваўладальнікаў. Прыклад афармленьня музычных вокладак можна ўбачыць, напрыклад, у Файл:BN Nie tryvaj.jpg. — zedlik 21:16, 6 траўня 2010 (UTC)

Зрабіў. - Liashko 13:35, 10 траўня 2010 (UTC)
На жаль гэта бачна толькі ў лісторыі, а трэба адрэдагаваць старонку апісаньня файла. Глядзіце прыклад у Файл:Krambambulya-Zastolny albom.jpg. --EugeneZelenko 14:20, 10 траўня 2010 (UTC)
Вось, усё. Зараз правільна?. Liashko 15:38, 10 траўня 2010 (UTC)
Так. Дзякуй! --EugeneZelenko 14:44, 10 траўня 2010 (UTC)

Прывітаньне! Мы яшчэ раз параіліся наконт назвы гэтага стадыёну, параўналі інтэрвікі і прыйшлі на высновы, но ўсё ж такі больш правільнай назвай будзе «Мозэз Мабіда», таму я выправіў назву. Перапрашаю, што няправільна падказаў. —zedlik 00:39, 22 чэрвеня 2010 (UTC)

Апісаньні да выяваў дня[рэдагаваць крыніцу]

Калі пагадзішся, магу заліць для неіснуючага ангельскія апісаньні, каб прасьцей было рабіць (можна было б расейскія, але яны толькі ў ruwiki, а ўносіць у код зьмены неяк няма жаданьня). Wizardist г 20:18, 18 жніўня 2010 (UTC)

Залей. А таксама зрабі, каб "архіў" не наяжджаў на тэкст. Liashko 20:21, 18 жніўня 2010 (UTC)

Грунвальдзкая бітва ў якасьці абранага артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Зьвяртаюся ў сувязі з вашым голасам на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Грунвальдзкая бітва. Некалькімі прагаласаваўшымі было прапанавана зрабіць адпаведны артыкул адразу абраным. Калі вы ня супраць, пазначце гэта каля свайго голасу. Дзякуй. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 17:22, 1 верасьня 2010 (UTC)

Несвабодныя файлы[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаю вашую ўвагу, што згодна з крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня для несвабодных файлаў, а канкрэтна пункту 8, для кожнага загружанага вамі файла ў апісаньні мусіць прысутнічаць шаблён {{Інфармацыя}} з запоўненымі зьвесткамі пра час стварэньня, аўтара і трымальніка аўтарскіх правоў (калі яны адрозьніваюцца), мець спасылку на крыніцу. Акрамя таго мусіць быць запоўнены шаблён {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, дзе мусіць тлумачыцца, чаму ня могуць быць знойдзеныя/створаныя альтэрнатывы. У выпадку, калі адпаведная інфармацыя ня будзе дададзеная ў апісаньне файлаў, яны будуць выдаленыя. З загружаных вамі файлаў наступныя маюць хібы:

  1. Файл:179px-FC Dnepr Mogilev.svg.png — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  2. Файл:366px-FC Belshina Babruisk logo.svg.png — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  3. Файл:428px-Logo Real Madrid.png — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  4. Файл:Dinamo Minsk.PNG — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  5. Файл:FC BATE logo.gif — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  6. Файл:FC Dinamo Brest.png — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;
  7. Файл:FC Vitebsk Logo.png — не запоўнены парамэтры шаблёну {{Інфармацыя}}: Час стварэньня;

--Red_Winged_Duck 00:15, 18 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Як я зразумеў, па выніках абмеркаваньня гэтага пытаньня, ня трэба пазначаць час стварэньня для лягатыпу. Liashko 15:17, 23 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Дадаў катэгорыі. Думаю, што пра Канстанціна таксама можаце стварыць асобны артыкул, будзе лепш чым толькі ў заўвагах. Bocianski (гутаркі) 21:00, 15 студзеня 2013 (FET)

Так і зраблю. Артыкул быў узяты зь вікіпэдыі акадэмічным правапісам, таму дакладна не магу зразумець, зь якой крыніцы інфармацыя пра Канстанціна. Liashko (гутаркі) 22:58, 15 студзеня 2013 (FET)

Уважаемый Ляшко! В польской статии находится полный список описанных местностей, - по давнишним воеводствам. В русском переводе этой статьи я создал таблицу для местностей Латвии. Такую же таблицу для Белоруссии легче всего былобы составить в белорусской статье. Отсюда мой покорный вопрос - не перевели бы Вы пару слов из этой статьи? С уважением, Rembecki (гутаркі) 18:09, 19 студзеня 2013 (FET)

Справа ў тым, што не валодаю польскай, да таго ж ня бачу карысьці ў гэтым артыкуле. Liashko (гутаркі) 00:13, 20 студзеня 2013 (FET)

Паўторнае вылучэньне артыкулаў на выдаленьне[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю. Калі ласка, перад вылучэньнем артыкула на выдаленьне, правер, ці вылучалі яго раней, і ці зьмяніўся з таго моманту артыкул настолькі, што зьмест выніку падлягае перагляду. Дзякуй. — Wizardist г 02:54, 29 студзеня 2013 (FET)

Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Ігар Случак[рэдагаваць крыніцу]

Паспрабуйце калі ласка ўстрымацца ў абмеркаваньнях ад эпітэтаў. Bocianski (гутаркі) 00:02, 30 студзеня 2013 (FET)

Заўважыў Вашую цікаўнасьць да працы па давядзеньні артыкулаў на беларускай мове да статусу якасных. Заклікаю зьвярнуць Вашую ўвагу да артыкула пра Юзэфа Пілсудзкага, над якім працавалі шэраг рэдактараў у разьдзеле наркамаўкай (у тым ліку і я, калі быў у праекце), збольшага пераклад з польскай з даданьнем інфармацыі пра стаўленьне да Беларусі і беларусаў. Калі ў Вас ёсьць жаданьне артыкул можна лёгка давесьці ў дадзеным разьдзеле да добрага/абранага. Зірніце самі, мне шкада, што праца над ім спынілася ў акадэмічным разьдзеле на неасяжны тэрмін, артыкул сапраўды няблагі, але мусіць вісець недагледжаным ужо які час. З павагай да Вас і Вашай працы, выбачаюся за клопат.--93.85.251.250 21:18, 25 сакавіка 2013 (FET)

Добры дзень. Так, даволі добрая праца праведзеная, але каб дапрацаваць артыкул патрэбнае валоданьне польскай мовай, чаго на жаль ня маю. Liashko (гутаркі) 21:49, 25 сакавіка 2013 (FET)

Вы трошкі патарапіліся=) Якраз працую над перакладам дадзенага артыкула з Ру- і Пл-Вікіпэдый: Удзельнік:Mr. Spock/Накід. Планую давесьці артыкул да статусу абранага, таму калі ёсьць цікавыя новыя спасылкі (асабліва беларускамоўныя крыніцы) можаце падзяліцца)). Шкада, што Вы часткова прадублявалі ўжо зробленую працу. З павагай!--Mr. Spock (гутаркі) 23:58, 31 сакавіка 2013 (FET)

Ну, нічога, часовы накід не перашкодзіць. Liashko (гутаркі) 22:16, 1 красавіка 2013 (FET)

Хачу зьвярнуць вашую ўвагу як ініцыятара абраньня добрым, а таксама таго, хто падводзіў вынікі, што на цяперашні момант артыкул не адпавядае аднаму з крытэраў добрых артыкулаў, а канкрэтна «добрыя артыкулы павінны ўтрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзінаў, якія коратка раскрываюць тэму артыкула». Артыкул мае толькі адзін сказ уводзінаў, таму прапаную вам дадаць у пачатак артыкула некалькі сказаў інфармацыі, чым яшчэ вядомая Зоська Верас, інакш прыйдзецца зьняць з артыкула статус добрага. --Red_Winged_Duck 17:47, 16 красавіка 2013 (FET)

Зроблена--Mr. Sрock (гутаркі) 20:41, 16 красавіка 2013 (FET)
Дзякуй! Liashko (гутаркі) 22:12, 16 красавіка 2013 (FET)

Перанос артыкула[рэдагаваць крыніцу]

У сувязі з праяўленай Вамі зацікаўленасьцю да тэмы лічу сваім доўгам паведаміць Вам пра зроблены мною запыт да адміністратараў пра перанос старонкі Удзельнік:Mr. Sрock/Чарнавік пад асноўную назву Гусарыя. З павагай=)--Mr. Sрock (гутаркі) 21:35, 27 красавіка 2013 (FET)

Добры вечар! Заклікаю прыядноўвацца да распачатага галасаваньня па новым абраным артыкуле Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Гусарыя. З павагай. --Mr. Sрock (гутаркі) 22:00, 1 траўня 2013 (FET)

Удзел у галасаваньні[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Шчыра дзякую за падтрымку маёй мінулай намінацыі! Запрашаю прыядноўвацца да ўдзелу ў распачатым галасаваньні па новым абраным артыкулеВікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Украінская мова. З Павагаю. --Mr. Sрock (гутаркі) 11:30, 5 чэрвеня 2013 (FET)

Зьмены ў артыкуле "Бел-чырвона-белы сьцяг"[рэдагаваць крыніцу]

Пан Ляшко, чаму вы скасавалі мае праўкі з камэнтаром "польскі сьцяг не да тэмы", калі там былі менавіта сцьягі ВКЛ? Абгрунтаваньне са спысылкамі будзе?

Сапраўды, устаўлю свой пятак, на карціне нібыта менавіта б-ч-б, у кантэксце гістарычнага выкарыстаньня сымболікі якраз пасуе для згаданага артыкула. Хай бы было. --Mr. Sрock (гутаркі) 13:34, 9 чэрвеня 2013 (FET)
Там сьцяг як у гусара ў адпаведным артыкуле. Liashko (гутаркі) 13:48, 9 чэрвеня 2013 (FET)
Якраз такі трохколерныя, навошта адмаўляць у відавочным?--Mr. Sрock (гутаркі) 14:18, 9 чэрвеня 2013 (FET)
З тым жа польскім крыжом. Вешаць польскі сьцяг, даказваючы гістарычнасьць бчб — гэта нейкі абсурд. Liashko (гутаркі) 14:28, 9 чэрвеня 2013 (FET)
Баторы пад Псковам у 1579 годзе
Аблога Полацку ў 1579 годзе

Пан Ляшко, па такім сур'ёзным пытаньні, як нацыянальны сьцяг, трэба быць вельмі дакладным. Некалькі гадзін таму сьцяг быў "польскім", але ўжо не сьцяг польскі, але крыж "польскі". Некалькі гадзін таму гусар з "адпаведнага артыкула", які трымае бел-чырвоны сьцяг даводзіў "польскасьць" бел-чырвона-белага сьцягу, хаця ў "адпаведным артыкуле" маюцца і гусары з чырвона-белымі сьцягамі. Я зьмясьціў фрагмэнт малюнка, які быў намаляваны ў 1872 годзе. Матэйка намаляваў, як кароль Баторы прымае маскоўскіх паслоў пасля аблогі Полацка. Вось нямецкая гравюра 16-га ст., на якой бачны (справа ўнізе) бел-чырвоныя і чырвона-белыя сьцягі ў палякаў і бел-чырвона-белыя сьцягі ў літвінаў.

Матэйка намаляваў такі ж сьцяг, трохі зьмяніўшы яго. Дзе вы на гравюры знайшлі бчб, я ня ведаю, угадваецца нешта падобнае на юр'еўскія сьцягі, але вы бачыце тое, што хочаце бачыць. БЧБ сьцяг быў распрацаваны Дуж-Душэйскім у пачатку 20ст. Раней ён проста нідзе не сустракаецца. Liashko (гутаркі) 15:28, 9 чэрвеня 2013 (FET)
Менавіта, варта быць вельмі дакладным, і не займацца ўласным дасьледваньнем. — Wizardist г 16:47, 9 чэрвеня 2013 (FET)
Вядома, Дуж-Дужэўскі распрацаваў канчатковыы дызайн б-ч-б Ці не думаеце Вы ў такім разе, што лягічна ўвогуле выкінуць усе гэтыя выявы (узятыя з артыкула), як супярэчныя Вашай канцэпцыі, і каб не займацца ўласнымі дасьледваньнямі выдаліць увесь пункт Гісторыя з артыкула? Мне, прынамсі, цікава, што такая спрэчка мае месца быць увогуле, да таго ж у «ультранацыяналістычным» разьдзеле тарашкевіцай.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:13, 9 чэрвеня 2013 (FET)
"Бел-чырвона-белае спалучэньне колераў у беларускай сымболіцы" называецца разьдзел з гэтымі выявамі. Але тут удзельнік проста прыляпіў выяву польскага сьцяга. Ня думаю, што ёсьць яшчэ пра што спрачацца. Liashko (гутаркі) 19:46, 9 чэрвеня 2013 (FET)

Дзякуй за Вашую дапамогу! --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:45, 9 чэрвеня 2013 (FET)

Вітаю. Ці ёсьць у вас скайп? Мабыць, варта дадаць адзін аднаго дзеля і да агульнага скайпавага форуму да больш дзейснае камунікацыі па справах Вікіпэдыі?

Так, ёсьць "liashkom". Дадавайцеся. Liashko (гутаркі) 17:39, 26 чэрвеня 2013 (FET)

Уні-, ультра- і г.д.[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Дакладна не ведаю, але ці есьць правільным лацінскія прыстаўкі такога кшталту выпраўляць на ўні-, ўльтра? Усё ж такі гук у і ў не адное і тое ж, параўнайце: унівэрсытэт -> ў(в)нівэрсытэт, унікальны -> ў(в)нікальны. Прынамьсі афіцыйным правапісам гэтыя прыстаўкі цалкам разумна пішуцца нязьменна, т.ч. не ператвараючы літару ў у дэкаратыўны элемэнт пісьма.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:58, 20 ліпеня 2013 (FET)

Нават афіцыйным правапісам гэтыя прыстаўкі пасьля апошніх паправак пішуцца не нязьменна. Гл. "асноўныя правапісныя зьмены ў Правілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008). Таксама, думаю вам варта паглядзець БКП, разьдзел 5 http://pravapis.info/books/pravapis2005.html#texth2_5 Liashko (гутаркі) 14:04, 20 ліпеня 2013 (FET)

Шаноўны Maksim! Я канечне разумею, што ў беларускай вікіпэдыі няма ніякіх правілаў і ўсё такое, але вось гэтая вашая праўка парушае ўсялякую этыку. Па-першае, вы праяўляеце непавагу да астатніх, хоць і ананімных удзельнікаў праекту, выдаляючы іхні ўнёсак. Па-другое, вы парушаеце правіла, згодна якога "кожны ўдзельнік можа рэдагаваць і распаўсюджваць" вольны зьмест. Па-трэцяе, калі нейкія зьвесткі выклікаюць падазрэньне на арыгінальнае дасьледаваньне, ня варта іх выдаляць адразу, а даць аўтарам час дадаць крыніцы. У адваротным выпадку Вы рызыкуеце згубіць яшчэ аднаго зацікаўленага ўдзельніка. Ну, і ўрэшце, не грэбуйце зьвяртацца да ўдзельнікаў асабіста, нават калі яны ня маюць акаўнту, на старонцы размоваў ([1]). Бо не ўсе ведаюць, як прасачыць лёс свайго ўнёску ў Вікіпэдыю і не заўсёды бачаць Вашыя камэнтарыі на гісторыі старонкі. З павагай, 37.17.112.126 18:57, 23 верасьня 2013 (FET)

Гэта беларуская вікіпэдыя, таму тэкст напісаны ў артыкулы расейскай мовай не зьяўляецца карысным унёскам. Liashko (гутаркі) 21:13, 23 верасьня 2013 (FET)

Калі ласка, зьвярніце ўвагу, што даданьне парамэтраў, якія вы выдалілі, абмяркоўвалася ў гутарках шаблёну, таму іх зьмяненьне варта, як мінімум, абмеркаваць асобна. Я адкаціў вашыя праўкі, калі ласка, уздыміце пытаньне пра зьмены ў гутарках. --Red_Winged_Duck 00:03, 25 верасьня 2013 (FET)

Шчырае дзякую за заўвагу з прычыны адсутнасці адпаведнага артыкулу Устаноўчы зьезд БНФ "Адраджэньне" Размовы. вельмі цікава ваша меркаваньне, пра наяўнасць (ці адсутнасць) адпаведных артыкулаў ў іншых вікіпедыях. (Разумею, што гэта не першы зъез РСДРП. аде ж...). З павагай, Мі: 178.122.46.152 23:10, 21 кастрычніка 2013 (FET)

Вы паставілі шаблён пра перанос катэгорыі Катэгорыя:Брытанская палітыка ў Катэгорыя:Палітыка Вялікабрытаніі. У той жа час Renessaince паставіў запыты на перанос Катэгорыя:Палітыка Даніі ў Катэгорыя:Дацкая палітыка і некалькі падобных. Было б добра, калі б вы разам абмеркавалі, на якім з варыянтаў варта спыніцца і прытрымлівацца ў будучыні. --Red_Winged_Duck 14:28, 24 кастрычніка 2013 (FET)

Польскае таварыства Асвета ў Мінску[рэдагаваць крыніцу]

Маё вітанне! Прашу звярнуць Вашую ўвагу на артыкул [2] у бел-Вікіпедыі (не-тарашкевіцай), над якім я работаю і скора скончу. Думаю, што супольнасць тут [3] не зусім правільна ацаніла якасць артыкула "Польскае таварыства «Асьвета» (Менск)", напісанага пасутнасці на падставе адной кнігі Д.Тарсюка. Бо ёсць іншыя крыніцы, якія не так адназначна кажуць аб характары гэтага таварыства, а таксама аб дакладнасці звестак у кнізе Тарасюка. Таму ўношу прапанову, што трэба пераглядзець тамтэйшую інфармацыю і правесці новае галасаванне наконт статуса артыкула. З усёй да Вас павагай.--Pracar (гутаркі) 10:53, 1 сьнежня 2013 (FET)

Добры дзень! Так уж павялося, але ўбачыў Вашую рэпліку ў апошніх зьменах, таму сьціпла прашу дазволіць адказаць мне замест сп. Ляшко. Наколькі мне вядома, любы ўдзельнік можа аспрэчыць намінацыю на добры артыкул на адпаведнай старонцы. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:11, 1 сьнежня 2013 (FET)

Быў бы ласкавы, каб шаноўны ўдзельнік сам намінаваў, бо я тарашкевіцай не валодаю і працую звычайна ў іншых вікі-раздзелах. З павагай.--Pracar (гутаркі) 11:36, 1 сьнежня 2013 (FET)

Я й так галасаваў супраць яго абраньня. Быў бы ўдзячны, калі б вы самі выставілі на галасаваньня, абгрунтаваўшы гэта, бо я не валодаю ў такой ступені інфармацыяй па тэме. Можна напісаць і наркамаўкай, гэта ня мае значэньня.--Liashko (гутаркі) 02:47, 2 сьнежня 2013 (FET)

Thank you for testing VisualEditor, Liashko. Be sure to tell me if you have any problems. Happy new years, 21:46, 28 сьнежня 2013 (FET)