Гутаркі ўдзельніка:Hustaczka
Прывітаньне
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне ад імя адміністратараў беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.
Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.
Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Прагляд.
EugeneZelenko 03:34, 27.04.2005 (UTC)
Кароткае апісаньне зьменаў (ізноў)
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Напрыклад, калі Вы дадаеце ў каляндар інфармацыю пра пэрсону, напішыце ў гэтым радку імя і прозьвішча. --EugeneZelenko 03:13, 08.07.2005 (UTC)
Гэты дзень у гісторыі
[рэдагаваць крыніцу]Вялікі дзякуй за пашырэньне гэтай часткі Вікіпэдыі!
Калі гэта магчыма, рабіце каляндар на наступны дзень, каб наведвальнікі і наведвальніцы Вікіпэдыі маглі яго бачыць увесь дзень.
Дарэчы, Вы можаце выкарыстоўваць матэрыялы перадачы «Каляндар Свабоды» «Радыё Свабода», на што Вікіпэдыя мае дазвол. Толькі не забывайцеся ў гэтым выпадку дадаваць {{Крыніца РадыёСвабода}} ў канцы артыкула. Прыклад: 5 студзеня.
EugeneZelenko 02:28, 19.08.2005 (UTC)
Стары і новы стыль
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, дадавайце даты па новым стылі. Ведаю, што не заўсёды лёгка зразумець, дзе які... --EugeneZelenko 15:00, 27.08.2005 (UTC)
Добра, дзякуй.