Гутаркі ўдзельніка:М.Зязюля

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прывітаньне[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне ад імя адміністрацыі беларускай Вікіпэдыі. Вельмі прыемна бачыць Вас у нашай суполцы.

Не сьпяшайцеся ўсе зрабіць адразу. Выкарыстоўвайце іншыя артыкулы як прыклады афармленьня. Праглядайце зьмены, якія былі зроблены ў Вашых артыкулах больш вопытнымі вікіпэдыстамі і вікіпэдысткамі. Шмат карыснай інфармацыі можна знайсьці на старонцы Вікіпэдыя:Суполка.

Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды карыстайцеся радком Кароткае апісаньне зьменаў. Інакш вельмі цяжка з гісторыі разумець, што і дзеля чаго зьмянялася. І, калі гэта магчыма, часьцей карыстайцеся кнопкай Праглядзець.

EugeneZelenko 01:46, 16.08.2005 (UTC)

Аўтарскія правы[рэдагаваць крыніцу]

Прашу прабачэньня за наступныя пытаньні. Зьмест артыкулаў САГАНОВІЧ Генадзь скапіяваны з "Энцыклапедыя гісторыі Беларусі" т.6(1) (падрабязнасьці ў http://www.probelarus.ru/modules.php?op=modload&name=PNphpBB2&file=viewtopic&t=181).

  • Ці зьяўляецеся Вы аўтарам гэтага тэксту?
  • Ці атрымалі дазвол непасрэдна ад аўтара?
  • Ці ўпэўнены Вы ў тым, што гэты тэкст зьяўляецца грамадзянскай уласнасьцю (public domain)?

Калі адказ не на ўсе гэтыя пытаньні, то Вашыя артыкулы павінны быць выдаленыя, бо яны парушаюць аўтарскія правы іншых асобаў.

EugeneZelenko 01:46, 16.08.2005 (UTC)