Гуршчына
| Гуршчына лац. Hurščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Івейскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°58′44″ пн. ш. 25°51′28″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 39 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231336 |
| СААТА | 4229813021 |
| Нумарны знак | 4 |
| Гуршчына на мапе Беларусі ± Гуршчына | |
Гуршчы́на[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVII ст. вёска маёнтку Іўе ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1634 г. разам з в. Родзевічы мелі 27 дымоў, 10 валок зямлі.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 21 двор, 131 жыхар. У 1905 г. 153 жыхары, 93 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 22 двары, 168 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У верасьні 1921 г. 21 двор, 95 жыхароў.
У 1939 г. пачалі працаваць хата-чытальня, гурток па ліквідацыі непісьменнасьці. 3 12.10.1940 г. вёска (22 двары, 107 жыхароў) у Дайлідзкім сельсавеце Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У сьнежні 1951 г. арганізаваны калгас імя Я.Купалы. 3 лютага 1954 г. у калгасе «Новае жыцьцё» (цяпер калгас «Дайліды»). 3 1959 г. у Івейскім пасялковым, з 1962 г. сельскім Савеце.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 39 чалавек[2]
- 1999 год — 60 чалавек, 29 двароў
- 1970 год — 117 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf), Сустракаецца таксама варыянт Гуршчы́зна
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.