Перайсьці да зьместу

Гурам Тушышвілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гурам Тушышвілі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся5 лютага 1995(1995-02-05)[1][2] (31 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыядзюдаіст, спартовец

Гурам Тушышвілі (па-грузінску: გურამ თუშიშვილი; нар. 5 лютага 1995 году) — грузінскі дзюдаіст. Выступае ў вагавай катэгорыі большай за 100 кг.

У 2017 годзе грузін узяў залаты мэдаль на чэмпіянаце Эўропы ў Варшаве, а праз год сьвяткаваў перамогу на чэмпіянаце сьвету ў Баку. 25 сакавіка 2019 году Міжнародная фэдэрацыя дзюдо дыскваліфікавала спартоўца ад удзелу ў любых спаборніцтвах на два месяцы пасьля таго, як ён узяў удзел у іншым адзінаборстве з рэйтынгам, што забаронена для рэйтынгавых дзюдаістаў[3]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё, якія ладзіліся ў 2021 годзе, Тушышвілі ўзяў срэбны мэдаль у вагавай катэгорыі большай за 100 кг.

Тушышвілі браў удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы, але быў дыскваліфікаваны за недапушчальныя паводзіны падчас чвэрцьфіналу супраць француза Тэдзі Рынэра, што выключыла яго цалкам з гульняў[4][5][6]. Інцыдэнт адбыўся пасьля таго, як Тушышвілі безвынікова паспрабаваў зрабіць кідок. Рынэр прыціснуў грузіна да татамі, і Тушышвілі адрэагаваў на гэты, націснуўшы ступнёю ў Рынэраву пахвіну, прымусіўшы таго паваліцца на татамі. Калі Рынэр паспрабаваў узьняцца, Тушышвілі штурхнуў яго каленам у грудзі, зноў паваліўшы француза на татамі[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]