Гудзігерд Валімонтавіч
Герб «Задора» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | не раней за 1432[1] |
| Род | Валімонтавічы[d] |
| Бацькі | Валімонт Бушкавіч |
| Дзеці | Конрад, Завіша |
Гудзігерд Валімонтавіч — літоўскі баярын.
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў ваколіцах Вількаміру[2].
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гудэгерд, Годэгард або Гудгерд (Gudegerdus[3], Godegardus[4], Gudhgärdh[5], Gudhgerdh) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8]. Такім парадкам, імя Гудзігерд азначае «Боская ахова»[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gudigort Wolnuntowicz (Gudigert Wolumontowicz[10]; 15 траўня 1432 году)[11]; Gudigird (15 кастрычніка 1432 году)[12].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора і Судзівоя.
Упамінаецца ў Скірстымонскай умове (15 траўня 1432 году) і акце Гарадзенскай уніі (15 кастрычніка 1432 году). Магчыма, разам з Румбольдам у 1416 годзе езьдзіў паслом у Польшчу (значыцца як Guthger)[2].
Меў сыноў Конрада, Завішу і, магчыма, Даўгайлу (упамінаецца як Girdowicz)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 239. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- 1 2 3 Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 240.
- ↑ Register van het Archief van Groningen. — Groningen, 1858. S. 209.
- ↑ t' Ghulde ghebedeboeck met alle sijn figueren des leuens Jesu. — Hantvverpen, 1602. S. 11.
- ↑ Gudhgärdh, Nordic Names
- ↑ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 8. — Lund, 1983. S. 332.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 239.
- ↑ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4