Грэнляндзкая Вікіпэдыя
Выгляд
| Грэнляндзкая Вікіпэдыя | |
| Тып | колішні разьдзел Вікіпэдыі[d] |
|---|---|
| Даступныя мовы | грэнляндзкая |
| Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
| Пачатак працы | 26 сьнежня 2003 (22 гады таму) |
| Камэрцыйны? | не |
| Актуальны стан | дзейнічае |
| Ліцэнзія | 🅭🅯🄎 3.0[d] і ЛВД ГНУ |
| kl.wikipedia.org | |
Грэнля́ндзкая Вікіпэ́дыя (па-грэнлядзку: Wikipediap kalaallisuup oqaluttuassartaa) — разьдзел Вікіпэдыі грэнляндзкай мовай. Гэта 336-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце (2025), створаны 26 сьнежня 2003 року[1]. На сёньняшні дзень зьмяшчае 0 артыкулаў[2], 4 актыўных ўдзельнікаў і 1 адміністратара.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы запіс на галоўнай старонцы зьявіўся 26 сьнежня 2003 року[1], яшчэ перад зьяўленьнем Інкубатара[3].
У ліпені 2009 року створаны 200-ы артыкул[4]; 10 траўня 2012 — 500-ы[5]; 8 сьнежня 2010 — 1000-ы[5]. Аднак большасьць гэтых артыкулаў складаліся зь некалькіх словаў ці мелі невыпраўляльныя памылкі, і пазьней былі выдаленыя[6].
25 сьнежня 2024 адзіны актыўны адміністратар разьдзелу падаў заяўку на закрыцьцё грэнляндзкай Вікіпэдыі[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 ti221110a080-0901.bb.online.no. (26 сьнежня 2003) Saqqaa (грэнл.) Грэнляндзкая Вікіпэдыя Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ↑ Сьпіс Вікіпэдыяў
- ↑ Kalaallisut Wikipedia (анг.) Wikimedia Incubator Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ↑ Навіны Вікімэдыі (анг.)
- 1 2 Навіны Вікімэдыі/2010 (анг.)
- 1 2 Прапанова закрыць грэнляндзкую Вікіпэдыю
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Вікіпэдыя мае вэрсію грэнлядзкай мовай |