Грыцько Грыгарэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грыцько Грыгарэнка (па-ўкраінску: Грицько Григоренко, сапраўднае імя: Аляксандра Судаўшчыкова-Косач; 16 (28) сакавіка 1867, м. Макар'еў, Кастрамская губэрня, Расейская імпэрыя - 27 красавіка 1924, Кіеў, УССР) — украінская пісьменьніца, перакладніца, грамадзкая дзяячка. Сяброўка і паплечніца Лесі Ўкраінкі і Алены Пчолкі.

Грыцько Грыгарэнка
Грицько Григоренко
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксандра Судаўшчыкова (Олександра Судовщикова)
Псэўданімы Грицько Григоренко
Нарадзілася 16 (28) сакавіка 1867
Макар'еў, Кастрамская губэрня, Расейская імпэрыя
Памерла 27 красавіка 1924
Кіеў
Пахаваная Кіеў
Бацькі Yevhen Soudovshchykov[d]
Сужэнец Міхаіл Пятровіч Косач[d]
Дзеці Yevheniya Milska[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, перакладніца, грамадзкая дзяячка
Гады творчасьці 1898-1924
Мова Украінская
Дэбют 1898
Значныя творы Наші люди на селі (1898), Хаос (1997)

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандра Судаўшчыкова нарадзілася ў 1867 годзе ў Макар'еве Кастрамскай губэрні (цяпер Кастрамская вобласьць Расеі), дзе ў высылцы знаходзіўся ейны бацька Яўген Судаўшчыкоў, а зь ім паехала маці пісьменьніцы Ганна Іванаўна. Бацька Аляксандры быў сябрам Міхаіла Драгаманава і належаў да кіеўскай «Старої громади»[1].

З 1868 г. Аляксандра з маці жыла ў сям’і Драгаманавых у Кіеве па вуліцы Жандарскай, 55. Зь дзяцінства Аляксандра (Шура, Шурэль, Рэйчэл, Рычы) сябруе з Лесяй Украінкай, бо яны з маці часта гасьцявалі ўлетку ў сям’і Косачаў на Палтаўшчыне і Валыні.

У 1885 г. з залатым медалём і правам працаваць хатняй настаўніцай скончыла Кіеўскую жаночую гімназію. З 1885 года вучылася на гісторыка-філялягічным адзьдзяленьні Вышэйшых жаночых курсаў у Кіеве, які скончыла ў 1888 годзе[2].

12 верасьня 1893 году Аляксандра Судаўшчыкова ажанілася з Міхаілам Косачем, братам Лесі Ўкраінкі. Маладая сям'я да 1901 году жыве ў Тарту, Эстоніі, дзе муж скончыў унівэрсытэт і застаўся працаваць на фізіка-матэматычным факультэце[3].

З 1901 года Судаўшчыковы жывуць ў Харкаве, дзе муж уладкаваўся на працу бліжэй да бацькоў і разьвіваў метэаралягічную навуку ў Харкаўскай губэрні[4].

У 1903 годзе, пасьля сьмерці мужа, Аляксандра з маці і дачкой вярнулася ў Кіеў.

У 1910 годзе Аляксандра Судаўшчыкова скончыла юрыдычны факультэт Кіеўскіх вышэйшых жаночых курсаў і працавала адвакаткай у юрыдычнай калегіі, затым у гарадзкім судзе, была актывісткай Таварыства абароны працоўных жанчынаў[5].

Апошнія гады жыцьця, пасяліўшыся ў Магілёве-Падольскім разам з Аленай Пчолкай, жыла з рознай дробнай працы[6].

Аляксандра Судаўшчыкова памерла ў Кіеве ад злаякаснай пухліны 27 красавіка 1924 году, пахаваная на Кудраўскіх могілках у Кіеве, а праз некалькі гадоў перапахаваная на Лук’янаўскіх могілках[7].

Літаратурная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рана пачала пісаць вершы на францускай, расейскай, пазьней і на ўкраінскай мовах. У канцы 1880 — пачатку 1890-х гадоў уваходзіла ў літаратурны гурток «Плеяда»[8].

Аўтарка натуралістычных апавяданьняў пераважна з украінскага сялянскага жыцьця, а таксама працоўнага жыцьця («Смерди», «Пересельці», «Ніяк не вмре», «Чи по правді?», «Людям», «Машиніст» і інш.); нарысаў 1908 г. «Семеро», «Ecce homo», «Сон сильніший», «Краса»; апавяданьняў для дзяцей (зборнік «Дітки», 1918), п'есаў «Яблука» (1918); «Дімин сон» (1917), апублікаваная ў 1930), «Другая женщина», «Отчего?», «Батько»; успамінаў «Хаос», знойдзеных ў дачкі Яўгеніі толькі ў 1980 г. (рукапіс захоўваецца ў фондах Кіеўскага музэя Лесі Ўкраінкі). Стварыла галерэю розных псыхалягічных партрэтаў сялянства і ўкраінскай інтэлігенцыі[9].

Перакладала літаратурныя творы з францускай, ангельскай і швэдзкай. Пераклала на францускую мову камэдыю «Жаніцьба» Мікалая Гогаля.

У 1898 годзе ў Дэрпце (тагачасным Юр'еве, цяперашнім Тарту) пад агульнай назвай «Наші люди на селі» трыма выданьнямі выйшлі імпрэсыяністычныя апавяданьні Судаўшчыковай пад псэўданімам Грыцько Грыгарэнка. Творы віталі Іван Франко і Леся Ўкраінка, хоць і крытыкавалі аўтарку за пэсымізм[10].

У 1910-я гады ў Гадзячы супрацоўнічала з кіеўскай газэтай «Рада», пэрыядычнымі выданьнямі «Рідний край», «Літературно-науковий вістник», «Молода Україна»[11].

Творы Грыцько Грыгарэнкі выйшлі ў двух тамах у харкаўскім выдавецтве «Рух» у 1930 годзе намаганьнямі Алены Пчолкі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Наші люди на селі, 1898, Тарту

• Твори, т. 1–2. Х., 1930

• Вибрані твори. К., 1959

• [Вершы]. У кн.: Тридцять українських поетес. К., 1968

• Оповідання. К., 1988

• Хаос: (Уривки спогадів). «Слово і час», 1997, № 2.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Герасимова Г. П. Григоренко Грицько // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2: Г — Д. — С. 198.
  2. ^ Грицько Григоренко: Штрихи до портретів. К., 1995.
  3. ^ Герасимова Г. П. Григоренко Грицько // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2: Г — Д. — С. 198.
  4. ^ Герасимова Г. П. Григоренко Грицько // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2: Г — Д. — С. 198.
  5. ^ Пчілка Олена. Грицько Григоренко (Олександра Євгенівна Косачева) Біографія // Григоренко Грицько. Твори. У 2 т. — X, 1930 —Т.1 — С.5.
  6. ^ Пчілка Олена. Грицько Григоренко (Олександра Євгенівна Косачева) Біографія // Григоренко Грицько. Твори. У 2 т. — X, 1930 —Т.1 — С.5.
  7. ^ Герасимова Г. П. Григоренко Грицько // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2: Г — Д. — С. 198.
  8. ^ Мірошніченко Л. Вірити в жінку як людину… «Слово і час», 1997, № 2.
  9. ^ Жук Н. Грицько Григоренко. «Радянське літературознавство», 1958, № 1.
  10. ^ Герасимова Г. П. Григоренко Грицько // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2: Г — Д. — С. 198.
  11. ^ Русова С. «Не хочу я так писати…» [З кн.: «Видатні наші жінки»]. «Неопалима купина», 1995, № 1–2.