Грыдня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грыдня ці грыдніца — у старажытнасьці вялікае памяшканьне пры двары князя, дзе пражывала грыдзь (малодшая княжацкая дружына), прымалі гасьцей, учынялі ўрачыстыя прыёмы. У XVI—XVII стст. грыдзьдзю называлі асобнае памяшканьне ці асобны дом (флігель), дзе жыла дваровая чэлядзь.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.