Перайсьці да зьместу

Грыгорыюс XIV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грыгорыюс XIV
па-лацінску: Gregorius PP. XIV
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Карлё Барамэа[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Niccolò Sfondrati
Нарадзіўся 11 лютага 1535[1]
Памёр 16 кастрычніка 1591(1591-10-16)[2][1] (56 гадоў) або 15 кастрычніка 1591(1591-10-15)[3] (56 гадоў)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[5]
Бацькі Франчэска Сфандраці[d]
Anna Visconti[d][6]
Адукацыя
Заняткіпалітык, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Подпісподпіс
Гербгерб

Грыгорыюс XIV (па-лацінску: Gregorius PP. XIV), сьвецкае імя Нікалё Сфандраці (па-італьянску: Niccolo Sfondrati; 11 лютага 1535, Сома-Лямбарда, Мілянскае герцагства — 15 кастрычніка 1591, Рым, Папская дзяржава) — папа рымскі з 5 сьнежня 1590 году па 15 кастрычніка 1591 году.

Нікалё Сфандраці нарадзіўся ў Сома-Лямбарда. Вывучаў права. Ён быў чалавекам ціхмяным і хваравітым. Прызначаны кардыналам, пасяліўся ў Рыме, але ўдалечыні ад курыі. На канкляве ягоная кандыдатура на папскі трон была вылучана з ініцыятывы гішпанскага двару. Пасьля каранацыі падтрымліваў антыфранцускую палітыку Філіпа II.

21 сакавіка 1591 году ён забараніў пад страхам адлучэньня ад царквы рабіць стаўкі, якія тычацца абраньня папы, працягласьці пантыфікату або прызначэньня новых кардыналаў. Ва ўказе ад 18 красавіка 1591 году ён загадаў выплаціць кампэнсацыю тубыльцам на Філіпінах і загадаў пад страхам адлучэньня ад царквы вызваліць тубыльцаў ад рабства. Праз 10 месяцаў пасьля абраньня папа памёр.

  1. 1 2 BeWeB
  2. Gregory XIV // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. Find a Grave (анг.) — 1996.
  4. Зводны сьпіс мастацкіх дзеячоў (анг.) — 2015.
  5. Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  6. Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]