Грачаніца
| Грачаніца | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Босьнія і Герцагавіна |
|---|---|
| Кантон | Тузланскі |
| Геаграфія | |
| Плошча | 219 км² |
| Вышыня НУМ | 316 м |
| Часавы пас | UTC+1 |
| Каардынаты | 44°45′21″ пн. ш. 18°18′08″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +387 35 |
| Паштовы індэкс | 75 320 |
| Сайт | opcina-gracanica.ba |
| Грачаніца на мапе Босьніі і Герцагавіны Грачаніца | |
Грачаніца (па-басьнійску: Gračanica) — горад у Босьніі і Герцагавіне. Зьяўляецца часткаю Тузланскага кантону Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны. Праз горад цячэ рака Спрэча, уздоўж дарогі Тузла — Добай. Згодна перапісу 2013 году, у горадзе жыло 45,220 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкіы пра Грачаніцу былі знойдзены ў турэцкіх архівах ад 1528 году, у якіх Грачаніца была вядомая сваёй жалезнай шахтай. Прыкладна ў 4 км (2,5 мілі) ад гораду знаходзілася сярэднявечная крэпасьць Сокал. Грачаніца атрымала статус гораду ў 1548 годзе. Яна павялічылася ў 17 стагодзьдзі з дапамогай Ахмэд-пашы Будымліі, які пабудаваў Белую мячэць, грамадзкую лазьню і вежу з гадзіньнікам. У часы Аўстра-Вугорскай імпэрыі Грачаніца перажыла вялікае эканамічнае, гарадзкое і культурнае развіцьцё. З 1929 па 1941 год Грачаніца ўваходзіла ў Врбаскую банавіну Каралеўства Югаславія.