Перайсьці да зьместу

Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Франца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Франца
па-нямецку: Karl-Franzens-Universität Graz
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1585
Рэктар Peter Riedler[d]
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Утрэхцкая сетка[d], Куімбрская група[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][3], Навукова-інфармацыйная служба[d][4], ArXiv.org[d][5], ORCID[d][6], Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][7], ASEA-UNINET[d][8], Кансорцыюм аўстрыйскіх акадэмічных бібліяітэк[d][9], Міжнародная асацыяцыя ўнівэрсытэтаў[d], Arqus European University Alliance[d] і Alps-Adriatic Rectors' Conference[d][10]
Вэб-сайт uni-graz.at/de/ (ням.)
uni-graz.at/en/ (анг.)

Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Франца (па-нямецку: Karl-Franzens-Universität Graz) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова і унівэрсытэт у месьце Грац, заснаваны ў 1585 годзе.

Грацкі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1585 годзе вялікім ваяводам Карлам II. Зьяўляецца другім па часе заснаваньня ўнівэрсытэтам Аўстрыі. Большую частку свайго існаваньня быў часткаю каталіцкай царквой і быў зачынены ў 1782 годзе царом Язэпам Другім, які спрабаваў атрымаць кантроль над навучальнымі ўстановамі. Язэп Другі пераўтварыў яго ў ліцэй для падрыхтоўкі прыслугі і мэдыцынскае службы. У 1827 годзе Франц Другі аднавіў стан унівэрсытэту, што адлюстравана ў яго поўнай назьве. Праз 20 гадоў пасьля аднаўленьня асноўныя прынцыпы функцыянаваньня ўнівэрсытэта былі перагледжаны ў адпаведнасьці зь ідэямі, якія выказаў Вільгельм Гумбальт. Факультэт каталіцкай тэалёгіі быў захаваны, але стаў усяго толькі адным з шасьці факультэтаў.

Людвіг Больцман двойчы быў прафэсарам у Грацкім унівэрсытэце (18691873 і 18761890), распрацоўваючы сваю статыстычную тэорыю. Нобелеўскі ляўрэат Ота Леві выкладаў у Грацкім унівэрсытэце з 1909 па 1938 год. Нобелеўскі ляўрэат 1936 года Віктар Франц Гес скончыў Грацкі ўнівэрсытэт і выкладаў у ім (19201931, 19371938). Нядоўгі час у 1936 годзе рэктарам унівэрсытэта быў Эрвін Шрэдынгер.

Разам з Тэхнічным унівэрсытэтам Граца ўнівэрсытэт удзельнічае ў каапэрацыйным праекце NAWI Грац, у рамках якога значная частка факультэта прыродазнаўства і адпаведныя роднасныя падраздзяленьні Тэхнічнага ўнівэрсытэта праводзяць сумесныя дасьледаваньні і навучаньне. У зімовы сэмэстар 2006/07 стартавалі сумесныя праграмы навучаньня ў вобласьці хіміі, малекулярнай біялёгіі і глебазнаўства. Распрацоўваюцца сумесныя навучальныя праграмы па матэматыцы і фізыцы.

Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Утрэхцкая сетка.

Вядомыя прафэсары

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сьпіс вядомых прафэсараў навучальнае ўстановы ў месьце Грац:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Грацкі ўнівэрсытэт імя Карла і Францасховішча мультымэдыйных матэрыялаў