Перайсьці да зьместу

Гран-Канарыя Ляс-Пальмас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-Канарыя

Заснаваны 1963
Месцазнаходжаньне Ляс-ПальмасГішпанія
Арэна Гран-Канарыя арэна
Зьмяшчальнасьць: 11 500
Чэмпіянат Ліга АБК
Форма
Клюбныя колеры          
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

«Гран-Канарыя» (па-гішпанску: CB Gran Canaria) — гішпанскі баскетбольны клюб зь Ляс-Пальмасу. Каманда спаборнічае ў Лізе АБК, прымаючы супернікаў на Гран-Канарыя арэны.

«Гран-Канарыя» быў заснаваны на базе школы Клярэт і цягам многіх гадоў гуляў менавіта пад гэтай назвай. Пасьля ўдалых выступаў у школьных спаборніцтвах быў створаны дарослы клюб, які далучыўся да другога дывізіёну чэмпіянату Гішпаніі. Каманда выступала ў гэтым дывізіёне да 1984 году, калі было пастаноўлена зацьвердзіць новы статут і стаць незалежнай арганізацыяй. Новы статус клюб атрымаў 22 траўня 1985 году, узяўшы назву «Клярэт».

Хатняя арэна «Гран-Канарыі» ў 2014 годзе.

У наступныя гады каманда неаднаразова зьмяняла дывізіёны, вагаючыся паміж Лігай АБК і другім дывізіёнам. У сэзоне 1987—1988 гадоў клюб зьмяніў назоў на «Гран-Канарыю», аддаючы даніну павагі рэгіёну, адкуль паходзіла асноўная частка заўзятараў. 30 чэрвеня 1992 году клюб стаў спартовым акцыянэрным таварыствам, каб адпавядаць патрабаваньням новага гішпанскага спартовага заканадаўства. Пасьля трох сэзонаў у другім дывізіёне каманда паводле вынікаў сэзону 1994—1995 гадоў зноў вярнулася ў Лігу АБК. З таго часу «Гран-Канарыя» трывала замацавалася ў найвышэйшым дывізіёне гішпанскага баскетболу. У красавіку 2015 году каманда дасягнуў фіналу Кубка Эўропы, але ў фінальных сустрэчах саступіла расейскаму «Хімкам». Аднак, ужо празь дзесяць месяцаў клюб упершыню прабіўся ў фінал нацыянальнага турніру. У фінале Кубка Гішпаніі канарцы зазналі паразу ад мадрыдзкага «Рэалу».

24 верасьня 2016 году «Гран-Канарыя» ўзяла першы нацыянальны тытул, адолеўшы супраціў «Барсэлёны» зь лікам 79:59 у фінале Супэркубка Гішпаніі[1]. У чэрвені 2018 году, «Гран-Канарыя» другі раз у гісторыі дасягнула паўфіналу Лігі АБК і ўпершыню ў гісторыі атрымала права на ўдзел у Эўралізе[2]. У галоўным эўрапейскім клюбным турніры гішпанцы выступілі няўдала, стаўшы паводле вынікаў рэгулярнага сэзону толькі 14-мі пры 16-ці ўдзельніках. Цягам сэзону былі здабытыя хатнія перамогу, між тым, над «Барсэлёнай», «Макабі» і «Алімпіякосам».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]