Гранада (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гранада
Поўная назва Granada Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1931
Горад Гранада, Гішпанія
Стадыён Нуэва Лёс-Кармэнэс
Умяшчальнасьць: 22 524
Прэзыдэнт Цзянь Ліжанг[d]
Кіраўнік Цзянь Ліжанг[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 Сэгунда, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Грана́да» (па-гішпанску: Granada Club de Fútbol) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Гранады, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Клюб быў заснаваны 14 красавіка 1931 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Лёс-Кармэнэс», умяшчальнасьцю 22 524 месцы. «Гранада» ёсьць трэцім клюбам Андалюзіі пасьля «Бэтысу» й «Сэвільлі», якія бралі ўдзел у розыгрышы Ля Лігі, дэбютаваўшы ў сэзоне 1941—1942 гадоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Гранада» была заснавана 14 красавіка 1931 году[1], першапачаткова пад назовам «Рэкрэатыва дэ Гранада». Першым прэзыдэнтам клюбу быў Хуліё Лёпэс Фэрнандэс.

Першы футбольны матч клюб правёў супраць клюбу «Дэпартыва Хаэн», атрымаўшы перамогу зь лікам 2:1. Першы гол у матчы й у гісторыі клюбу забіў Антоніё Бамбільяр. У сэзоне 1931—1932 гадоў клюб атрымаў перамогу ў Тэрсэры.

Пасьля некалькіх прасоўваньняў у больш высокія дывізіёны ў сэзоне 1941—1942 гадоў «Гранада» атрымала права ўдзелу ў Ля Лізе. З гэтых часоў да 1980-х гадоў клюб вагаўся паміж Ля Лігай і Сэгундай, а сапраўдным залатым стагодзьдзем клюбу сталі 1970-я гады. Найлепшымі вынікамі выступаў каманды сталі сэзоны 1971—1972 і 1973—1974 гадоў, калі клюб двойчы займаў шостае месца.

У 1959 годзе «Гранада» дасягнула свайго самага вялікага выступу, стаўшы фіналістам Кубку Гішпаніі. У фінале, які прайшоў на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», каманда з поўдня Гішпаніі атрымала паразу ад «Барсэлёны» зь лікам 4:1.

У 1980-х гадох, «Гранада» некаторы час правяла ў Сэгундзе, але большую частку дзесяцігодзьдзя прыпалі на выступы ў Сэгундзе Б, апусьціўшыся яшчэ на ўзровень ніжэй у сэзоне 2002—2003 гадоў, у сувязі зь наяўнасьцю запазычанасьці перад сваімі гульцамі[2]. Пасьля чатырох сэзонаў у чацьвертым дывізіёне, былы прэзыдэнт «Рэалу» Лярэнса Санс, разам са сваім сынам Пака, далучыўся да клюбу. Зь іхнай дапамогай, андалюзійскі клюб быў зноўку павышаны да трэцяга дывізіёну.

У гэты ж час у клюбе меліся пэўныя фінансавыя праблемы, і каманда нават была блізкая да ліквідацыі ўлетку 2009 году. Выйсьце з крызісу была знойдзенае ў супрацы з італьянскім клюбам «Удынэзэ». Такім чынам, італьянцы вялікую колькасьць гульцоў выпраўлялі ў арэнду да гішпаскана клюбу, каб яны мелі гульнявую практыку й здабывалі пэўны досьвед. Праз год год «Гранада» здабыла перамогу ў сваёй групе і, перамогшы ў плэй-оф «Алькаркон», прасунулася да Сэгунды пасьля 22-гадовай адсутнасьці[2]. Сэзон 2010—2011 гадоў дружына скончыла на 5 месцы, маючы ў сваім складзе шмат гульцоў з «Удынэзэ». У той сэзон дзеяла новая сыстэма плэй-оф, таму, здабыўшы перамогі над «Сэльтай» і «Эльчэ», «Гранада» па 35-гадовай адсутнасьці вярнулася ў Ля Лігу[3][4]. У чэрвені 2016 году кітайскі бізнэсовец Цзян Ліжанг стаў новым уладальнікам клюбу, выкупіўшы кантрольную долю ў сям’і Поцца[5]. Пасьля шасьці сэзонаў у элітным дывізіёне клюб паводле вынікаў сэзону 2016—2017 гадоў быў вымушаны сысьці ў Сэгунды, фінішаваўшы на апошнім 20 радку[6].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Рауль Фэрнандэс 1988
2 Сьцяг Уругваю Аб Бруна Мэндэс 1999
3 Сьцяг Францыі Аб Фэту Маўаса (ар. Бруге) 1998
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Мігель Рубіё 1998
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Хэсус Вальеха (ар. Рэал) 1997
6 Сьцяг Камэруну ПА Мартэн Англя 1998
7 Сьцяг Аргентыны Нап Люкас Бае 1996
8 Сьцяг Уругваю Нап Матыяс Арэса 2002
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Хасэ Кальехон 1987
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Антоніё Пуэртас 1992
11 Сьцяг Альбаніі Нап Мырта Ўзуні 1995
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Рыкард Санчэс 2000
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Марк Мартынэс 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Ігнасі Мікель 1992
15 Сьцяг Гішпаніі Аб Карляс Нэва 1996
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктар Дыяс (капітан) 1988
17 Сьцяг Канады Нап Тэо Карбяню 2002
18 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Юзьвяк 1998
19 Сьцяг Уругваю Нап Факунда Пэлістры (ар. Ман. Юн.) 2001
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Сэрхіё Руіс 1994
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Оскар Мэленда 1997
22 Сьцяг Польшчы Аб Каміль Пянткоўскі (ар. Рэд Бул) 2000
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Жэрар Гумбаў 1994
24 Сьцяг Гішпаніі ПА Гансалё Вільяр 1998
25 Сьцяг Аргентыны Бр Аўгуста Батальля (ар. Р. Плэйт) 1996
28 Сьцяг Гішпаніі Аб Рауль Тарэнтэ 2001

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]