Горацкая марэнавая раўніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Горацкая марэнавая раўніна — пакатаўзгоркаватая раўніна зь нязначнымі хістаньнямі вышынямі і тыповымі плятопадобнымі лёсападобнымі дзялянкамі альбо дробнаўзгоркаватая з паасобнымі пакатымі ўзгоркамі, парэзанымі далінамі рэчак і ручаёў. Аднастайнасьць рэльефу ў асобных месцах парушаеца крэсавымі ўтварэньнямі сожаўскага ледавіка, якія назіраюца ў выглядзе ланцужкоў канцова-марэнавых узгоркаў альбо кароткіх градаў.

Адметнай асаблівасьцю тэрыторыі зьяўляецца шырокае распаўсюджаньне пылаватых лёсападобных пародаў, якія залягаюць на марэнавых супесках і суглінках, водна-ледавіковых пясках, што абумовіла інтэнсіўнае разьвіцьцё лагчынаў, кароткіх, глыбокіх, стромасьценных яроў, прамывінаў, урэзанных на глыбіню 8 — 20 м, а па схілах рачных далінаў — да 20 — 30 м. Уздоўж рачных далінаў цягнуцца зандры — прасторы, складзеныя прадуктамі перамываньня і пераадкладаньня талымі ледавіковымі водамі марэны-пяскі з хвалістай альбо зьлёгку ўзгорыстай паверхняй.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Копытин В. Ф. Археологические памятники Дрибинского района Могилевской области. — Могилев, 1994. — С. 9-14