Горад Д’ябла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Горад Д'ябла»)

«Горад Д'ябла» (па-сэрбску: Ђавоља варыш) — прыродная славутасьць на гары Радан на поўдні Сэрбіі у 27 км да паўднёвага ўсходу ад гораду Куршумлія[1].

Утварэньне ўяўляе сабою 202 каменныя слупы вышынёй ад 2 да 15 м сярэднім дыямэтрам 1 м, на вяршынях якіх знаходзяцца каменныя блёкі вагой да 100 кг. Слупы маюць натуральнае паходжаньне і паўсталі дзякуючы выпятрэньню. У раёне б’юць дзьве крыніцы: Вада Д’ябла[2] і Калодзеж Д’ябла[2]. Яны маюць высокую мінэралізацыю (да 15 г/л), з-за чаго расьліннасьць у ваколіцах бедная, што спрыяла выпятрэньню[1][3].

Незвычайнасьць утварэньня спарадзіла сярод мясцовых жыхароў мноства змрочных легендаў, усьлед за якімі яно атрымала назву «Горада Д'ябла». Антураж месца выкарыстоўваецца для прыцягненьня турыстаў, большасьць экскурсій праводзіцца ўноччы[3].

У 1959 годзе тэрыторыя «Гарады Д'ябла» атрымала ахоўны статус, у 1995 годзе ўрад Сэрбіі надаў яму статус помніка прыроды[1]. У 2002 годзе ЮНЭСКА уключыла «Горад Д'ябла» ў папярэдні сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в About Devil`S Town Праверана 2015-05-16 г.
  2. ^ а б в The Djavolja Varos (Devil's Town) Natural Landmark. UNESCO World Heritage Centre. Праверана 2015-05-16 г.
  3. ^ а б Андрушкевич, Юрий Петрович. Тайна горы Радан. — М.: Эксмо, 2014.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каардынаты: 42°59′33″ пн. ш. 21°24′26″ у. д. / 42.9925° пн. ш. 21.40722° у. д. / 42.9925; 21.40722