Гліна (прыток Ліпы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Гліна
Выток каля в. Салтанаўка
Вусьце Ліпа
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 100 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Глі́на — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Ліпы (басэйн Дняпра). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Салтанаўка, вусьце на паўночнай ускраіне вёскі Польпін. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. У абалоне ракі каля вёскі Броньніца плаціна і сажалка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 126

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 126