Глеб Самойлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Глеб Самойлаў (7 траўня 19785 жніўня 2000, Менск) — лідэр Беларускага аддзяленьня РНА ў 19992000.

У 1994 раздаваў газэту яскрава выражанае антыбеларускае й расейска-шавіністычнае накіраванасьці. 18 сьнежня 1994 адзін з удзельнікаў аховы сходу расейскіх шавіністаў у Менску, разагнанага беларускай моладзьдзю. За бойку атрымаў умоўны тэрмін. Удзельнічаў у зьбіцьці ўдзельнікаў «Хартыя’97», «Маладога фронту». Ад 1999 лідар беларускага аддзяленьня РНА. Забіты на лесьвічнай пляцоўцы свайго дому. На наступны дзень адказнасьць за яго сьмерць узяў камітэт «Адзінства ў дзеяньні». У ягоным забойстве падазраюцца людзі Дзьмітрыя Паўлічэнкі. Быў жанаты, меў дачку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]