Глеб ІІ Рагвалодавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Глеб ІІ Рагвалодавіч
князь полацкі
1230 — 1231
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1190/1200
Памёр: каля 1231
Бацька: Рагвалод V
Маці: NN, сястра Міндоўга

Глеб ІІ Рагвалодавіч, Глеб ІІ Юнак (1190/1200-я — каля 1231) , — князь полацкі ў першай палове ХІІІ ст., магчыма, каля 1230-1231 гг. Быў сынам князя Рагвалода V ад шлюбу зь літоўскай князёўнай, магчыма, сястрой Міндоўга. Прыгадваецца толькі ў “Кроніцы Быхаўца”, дзе ён названы ўнукам Барыса Гінвілавіча. Аб ім зазначаецца таксама, што ён памёр маладым без нашчадкаў.