Гластанбэрскае абацтва
| кляштар | |
Гластанбэрскае абацтва Glastonbury Abbey | |
Рэшткі царквы Гластанбэрскага абацтва | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
| Месцазнаходжаньне | Гластанбэры, Сомэрсэт, Ангельшчына |
| Каардынаты | 51°08′44″ пн. ш. 2°42′52″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Ордэнская прыналежнасьць | Бэнэдыктынцы |
| Архітэктурны стыль | раманскі стыль і гатычная архітэктура |
| Заснавальнік | Кароль Інэ Ўэсэцкі |
| Дата заснаваньня | 712 |
| Дата скасаваньня | 1539 |
| Вядомыя насельнікі | Сьвяты Данстан, Генры Блюаскі, Генры дэ Суалі, Саварык ФіцГельдэвін, Рычард Ўайтынг |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Гластанбэрскае абацтва на мапе Вялікабрытаніі Гластанбэрскае абацтва | |
Гластанбэ́рскае аба́цтва (па-ангельску: Glastonbury Abbey) — колішні кляштар у Гластанбэры, Сомэрсэт, Ангельшчына. Рэшткі кляштару занесеныя ў сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Вялікабрытаніі і адкрытыя для наведваньня.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Існуе сярэднявечнае паданьне, нібыта абацтва было заснаванае ў I стагодзьдзі адным з вучняў або прыхільнікаў Хрыста Язэпам з Арыматэі. Гэтая неверагодная легенда шчыльна зьвязаная яшчэ з адной вэрсіяй, прапанаванай паэтам Робэртам дэ Баронам у XII стагодзьдзі, нібыта тут знаходзіцца Авалён, месцазнаходжаньне Сьвятога Граалю і пахаваньня караля Артура[1].
Абацтва заснаванае брытамі на пачатку VII стагодзьдзя. Пасьля бітвы пад Пеонумам яно перайшло ў рукі саксонцаў.
У X стагодзьдзі гластанбэрскі абат сьвяты Данстан разбудаваў царкву і ўсталяваў у абацтве Статут сьвятога Бэнэдыкта[2].
Пасьля заваёвы Ангельшчыны нарманамі ў 1066 новы нарманскі абат Тэрстын заняўся дабудовай царквы. Аднак у 1077 року ён быў зьняты з пасады за забойствы манахаў, учыненыя ягонымі ўзброенымі слугамі непасрэдна ля алтару.
Кляштар быў значна пашкоджаны падчас пажару ў 1184 року[2]. Амаль неадкладна пачалася пабудова новае царквы, і ўжо ў 1186 адбылася кансэкрацыя Марыінскай капліцы(en)[3][4]. Набажэнствы ў рэкансэкраванай Вялікай царкве пачаліся на Раство 1213 року.
У XIV стагодзьдзі Гластанбэрскае абацтва саступала па заможнасьці і магутнасьці толькі Ўэстмінстэрскаму. Падчас вайны ружаў ягоныя ваколіцы былі абкружаныя мурамі дзеля аховы.

Падчас сэкулярызацыі Генрыха VIII абацтва было разрабаванае, апошні абат Рычард Ўайтынг у 1539 быў павешаны, выпатрашаны і чацьвяртаваны як здраднік[5]. Камяні і волава з руінаў абацтва былі расьцягнутыя на пабудову іншых будынкаў.
Да XIX стагодзьдзя мясьціна пераходзіла да розных уласьнікаў, якія таксама выкарыстоўвалі руіны як будаўнічы матэрыял і нават як каменаломню. Урэшце парлямэнцкі акт 1882 року спыніў далейшы заняпад і адкрыў шлях да першых археалягічных і гістарычных дасьледаваньняў абацтва[6].
У 1908 року рэшткі Гластанбэрскага абацтва былі набытыя дыяцэзіяй Бата і Ўэлса і з тае пары належаць царкве Ангельшчыны. З 1924 сюды ладзяцца пілігрымкі; набажэнствы ладзяцца ў англіканскай, каталіцкай і праваслаўнай традыцыях[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ashe pp.83-90 and p.279
- 1 2 Monasticism (анг.) England in the Middle Ages Праверана 19 жніўня 2008 г. Архіўная копія ад 21 чэрвеня 2008 г.
- ↑ Glastonbury Abbey (анг.) Cathedrals Plus. The Pilgrims Association. Праверана 19 жніўня 2008 г.
- ↑ The Lady Chapel (анг.) Archaeology at Glastonbury Abbey on-line. Archeology Data Service. Праверана 27 жніўня 2011 г.
- ↑ Gasquet, p.90
- ↑ Carley, 1988, pp.169-175
- ↑ Services & Pilgrimage (анг.). Glastonbury Abbey. Праверана 29 жніўня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гластанбэрскае абацтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |