Перайсьці да зьместу

Рэйнджарз Глазга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Глазга Рэйнджэрс»)
Рэйнджарз
Поўная назва Rangers Football Club
Заснаваны люты 1872
Горад Глазга, Шатляндыя
Стадыён Айбракс
Умяшчальнасьць: 50 817
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 2 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rangers.co.uk (анг.)

«Рэ́йнджарз» (па-ангельску: Rangers Football Club) ― шатляндзкі футбольны клюб з Глазга. Клюб мае мянушкі the Gers, Teddy Bears і, акрамя таго, Light Blues. Часам клюб называюць «Глазга Рэйнджарз», але слова Глазга ніколі не прысутнічала ў афіцыйным назове клюбу[2]. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Айбракс», які зьмяшчае 50 817 гледачоў, стадыён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Глазга.

«Рэйнджарз» 55 разоў перамагаў у нацянальным чэмпіянаце: больш, чым хто-небудзь зь іншых клюбаў у сьвеце. 28 разоў станавіўся ўладальнікам Кубку лігі Шатляндыі, больш чым хто-небудзь у Шатляндыі, і 34 разы перамагаў у Кубку Шатляндыі. У 1961 годзе «Джарз» дайшоў да фіналу Кубку ўладальнікаў кубкаў, стаўшы такім чынам першым брытанскім клюбам дасягнуўшым фіналу эўрапейскіх кубкаў. У 1967 годзе клюб зноўку трапіў у фінал таго ж самага кубка, але таксама атрымаў паразу. І толькі ў 1972 годзе гэты трафэй знайшоў сваё месца ў клюбнай калекцыі. Акрамя таго ў 2008 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка УЭФА.

Клюб традыцыйна падтрымліваецца пратэстантамі й прыхільнікамі уніі з Ангельшчынай (юніяністы). Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца «Сэлтык», тандэм двух клюбаў вядомы як Старая Фірма (Old Firm), гульні паміж гэтымі камандымі маюць назоў ― дэрбі Глазга.

Чацьвёра заснавальнікаў клюбу ― браты Мойзэс і Пітэр Макнэйл, Пітэр Кэмпбэл і Ўіліям Макбіт ― стварылі футбольную каманду й далі ёй назоў па першым ўбачаным назове ў кніжцы[3]. У траўні таго ж году прайшла першая гульня клюбу супраць каманды Callander F.C. на грамадзкім пляцы Glasgow Green, гульня скончылася зь лікам 0:0. Афіцыйнай датай заснаваньня клюбу лічыцца 15 ліпеня 1873 году, калі клюб правёў свой першы штогадовы сход. У 1877 годзе клюб дайшоў да фіналу Кубка Шатляндыі. Першае ў гісторыі дэрбі Старой Фірмы сталася ў 1888 годзе, у год заснаваньня «Сэлтыку». «Рэйнжарз» атрымалі паразу зь лікам 5:2. У сэзоне 1890―1891 гадоў «Джарз» стаў адным зь дзесяці ўдзельнікаў сфармаванай шатляндзкай футбольнай лігі. К гэтаму часу «Рэйнджарз» ужо гуляў на «Айбракс».

Ня здолеўшы атрымаць пагадненьня з крэдыторамі 14 чэрвеня 2012 году клюб быў вымушаны пачаць працэс банкруцтва[4]. Ягоныя актывы былі прададзеныя новай кампаніі, Sevco Scotland Ltd, якая ў далейшым была перайменаваная ў Rangers Football Club Limited[5]. Пасьля клюб быў зноўку далучаны да Шатляндзкай футбольнай асацыяцыі, прыняўшы шэраг ўмоваў, як то аднагадовую забарону на трансфэры. Заяўка на ўдзел у шатляндзкай Прэм’ер-лізе была адхіленая[6], у дадатак да гэтага было вырашына разьмясьціць «Рэйнджарз» у ніжэйшым дывізіёне на пачатку сэзону 2012―2013 гадоў, а ня ў першы дывізіён, як спачатку плянавался[7].

  • Чэмпіён Шатляндыі: 55
    • 1891, 1899, 1900, 1901, 1902, 1911, 1912, 1913, 1918, 1920
    • 1921, 1923, 1924, 1925, 1927, 1928, 1929, 1930, 1931, 1933
    • 1934, 1935, 1937, 1939, 1947, 1949, 1950, 1953, 1956, 1957
    • 1959, 1961, 1963, 1964, 1975, 1976, 1978, 1987, 1989, 1990
    • 1991, 1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1999, 2000, 2003
    • 2005, 2009, 2010, 2011, 2021
  • Уладальнікі Кубка Шатляндыі: 34
    • 1894, 1897, 1898, 1903, 1928, 1930, 1932, 1934, 1935, 1936
    • 1948, 1949, 1950, 1953, 1960, 1962, 1963, 1964, 1966, 1973
    • 1976, 1978, 1979, 1981, 1992, 1993, 1996, 1999, 2000, 2002
    • 2003, 2008, 2009, 2022
  • Уладальнікі Кубка шатляндзкай лігі: 28
    • 1947, 1949, 1961, 1962, 1964, 1965, 1971, 1976, 1978, 1979
    • 1982, 1984, 1985, 1987, 1988, 1989, 1991, 1993, 1994, 1997
    • 1999, 2002, 2003, 2005, 2008, 2010, 2011, 2024
  • Уладальнікі Кубка ўладальнікаў кубкаў: 1
    • 1972
Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Джэк Батлэнд Edit this on Wikidata 1993
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Тавэрньер Edit this on Wikidata (капітан) 1991
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Макс Ааранз Edit this on Wikidata (ар. Борнмут) 2000
5 Сьцяг Шатляндыі Аб Джон Сутар Edit this on Wikidata 1996
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джо Ротўэл Edit this on Wikidata 1995
8 Сьцяг Шатляндыі ПА Конар Бэран Edit this on Wikidata 2002
10 Сьцяг Кот д’Івуару ПА Маамэд Дыямандэ Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Нарвэгіі ПА Тэлё Осгар Edit this on Wikidata 2002
14 Сьцяг Швайцарыі ПА Нэдым Байрамі Edit this on Wikidata 1999
16 Сьцяг Шатляндыі ПА Лайл Кэмэран Edit this on Wikidata 2002
17 Сьцяг Ўэйлзу Нап Рабі Матонда Edit this on Wikidata 2000
18 Сьцяг Фінляндыі Нап Олівэр Антман Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Францыі Аб Клінтан Нсьяля Edit this on Wikidata 2004
20 Сьцяг Ангельшчыны ПА Кіран Даўэл Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Ангельшчыны Аб Дужон Стэрлінг Edit this on Wikidata 1999
23 Сьцяг Францыі Нап Джэйдзі Гасама Edit this on Wikidata 2003
24 Сьцяг Буркіна-Фасо Аб Насэр Джыга Edit this on Wikidata (ар. Ўулвз) 2002
28 Сьцяг Паўночнай Македоніі Нап Боян Міёўскі Edit this on Wikidata 1999
30 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэйдэн Мэггома Edit this on Wikidata (ар. Брэнтфард) 2006
31 Сьцяг Шатляндыі Бр Ліям Келі Edit this on Wikidata 1996
32 Сьцяг Шатляндыі Бр Кіран Райт Edit this on Wikidata 2000
37 Сьцяг Ангельшчыны Аб Эмануэл Фэрнандэс Edit this on Wikidata 2001
43 Сьцяг Бэльгіі ПА Нікаля Раскін Edit this on Wikidata 2001
47 Сьцяг Ангельшчыны Нап Майкі Мур Edit this on Wikidata (ар. Тотэнгэм) 2007
49 Сьцяг Шатляндыі ПА Бэйлі Райс Edit this on Wikidata 2004
99 Сьцяг Бразыліі Нап Данілу Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Канады Аб Дэрэк Карнэліюс Edit this on Wikidata (ар. Марсэль) 1997
Сьцяг Партугаліі Нап Юсэф Шэрміці Edit this on Wikidata 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]