Перайсьці да зьместу

Геэрт Вільдэрс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Геэрт Вільдэрс
па-нідэрляндзку: Geert Wilders
25 жніўня 1998 — 22 траўня 2002
26 ліпеня 2002 — 1 верасьня 2004
2 верасьня 2004 — 21 лістапада 2006
з 22 лістапада 2006
1997 — 1998
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся6 верасьня 1963(1963-09-06)[1][2][3] (63 гады)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Крыстына Вільдэрс[d][6]
Бацька Johannes Henricus Andreas Wilders[d][7]
Маці Maria Anne Ording[d][7]
Подпіс Выява аўтографу
Сайт geertwilders.nl (нід.)

Геэрт Вільдэрс (па-нідэрляндзку: Geert Wilders; нар. 6 верасьня 1963, Вэнлё) — нідэрляндзкі палітык. Ёсьць дэпутатам парлямэнту Нідэрляндаў з 1998 году, першапачаткова ў якасьці прадстаўніка Народнай партыі за волю і дэмакратыю, а з 2006 Партыі свабоды, заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасьць набыў дзякуючы сваёй цьвёрдай антыісламскай рыторыцы. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамада з краіны, каб ён жыў у наш час»[8].

Палітычная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У верасьні 2004 году Вільдэрс пакінуў шэрагі лібэральнай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю, сябрам якой ён быў з 1989 году і заснаваў уласную партыю — Партыю свабоды. Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вільдэрса з пазыцыяй партыі па пытаньні аб пачатку перамоваў з Турэччынай аб уступленьні яе ў Эўразьвяз, а таксама мноства іншых пытаньняў.

Палітычныя погляды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вільдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Нідэрлянды. Па шматлікіх пытаньнях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрляндзкага палітыка Піма Фартайна. Вільдэрс зьняў дакумэнтальны кароткамэтражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

  1. ↑ Ray M. Geert Wilders // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ↑ Geert Wilders // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
  3. ↑ Geert Wilders // Roglo — 1997.
  4. ↑ https://parlement.com/biografie/g-geert-wilders
  5. ↑ Parlement.com (нід.)
  6. ↑ IMDb (анг.) — 1990.
  7. 1 2 Geni (мн.) — 2006.
  8. ↑ Dutch populist attacks Koran, Prophet Mohammad  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]