Геш Паці
Геш Паці | |
| па-француску: Patricia Porrasse | |
| Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1946[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 22 чэрвеня 2026[3][4][1] (80 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Занятак | акторка, харэограф, сьпявачка, танцорка, музыка |
| Псэўданімы | Guesch Patti |
| Жанры | поп |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Псэўданімы | Guesch Patti |
| Лэйблы | EMI[d] і Philips Records[d] |
| Бацька | Jean Porrasse[d] |
| Узнагароды | |
Геш Пацí (па-француску: Guesch Patti; 16 сакавіка 1946, Нёі-сюр-Сэн, Францыя — 22 чэрвеня 2026, Парыж, Францыя) — француская сьпявачка, артыстка, харэографка, танцорка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сапраўднае імя і прозьвішча сьпявачкі – Патрысія Парас. Нарадзілася 16 сакавіка 1946 году ў Нёі-сюр-Сэн. Маці кіравала сямейным рэстаранам у Парыжы, а бацька, Жан Парас (1923–1995), сын тэатральнага рэжысэра Люсьена Параса, быў імпрэсарыё і мастацкім кіраўніком[5].
Яна вывучала клясычны танец і ў дзевяць гадоў стала навучэнкай балетнай школы Парыскай опэры. У пятаццаць год выбрала сучасны танец. Паралельна з сваёй танцавальнай кар'ерай, у 1964 годзе яна пачала сьпяваць і запісала чатыры кружэлкі з сваім мужам, сьпеваком і піяністам Івам Жыльбэрам, пад імёнамі Іў і Патрысія[6].
У 1984 годзе яна ўдзельнічала ў стварэньні трыё Dacapo (разам зь Лідзі Каліер) і атрымала прыз «Радыё Манблян» за адкрыцьцё на фэстывалі ў Дыжоне. Яна абрала свой сцэнічны псэўданім «Геш» пад уплывам басконскай мянушкай (Gaixoa), якую ёй даў дзед[7].
У 1987 годзе яна пачала сольную кар'еру і дасягнула посьпеху з песьняй "Étienne"[8].
Пасьля пяці альбомаў Геш Паці дыстанцыявалася ад сьвету музыкі, імкнучыся дывэрсыфікаваць свой мастацкі досьвед – аднавіла кар'еру танцоркі[9].
Яна таксама здымаецца ў кіно, сярод іншага, коратка зьняўшыся ў фільме Клёда Лялюша «Une pour toutes».
Яе таксама можна было ўбачыць у тэатры, у прыватнасьці, у «Маналёгах ваніны» і «Трохгрошавай оперы» Бэртальда Брэхта[10].
Геш Паці памерла ў Парыжы ў ноч з 21 на 22 чэрвеня 2026 году ва ўзросьце 80 гадоў пасьля працяглай хваробы[11].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яна найбольш вядомая сваёй песьняй «Étienne», якая дасягнула першага месца ў топ-50, атрымала залаты сэртыфікат, трапіла ў эўрапейскі топ-10 і прынесла ёй прэмію Victoire de la Musique ў 1987 годзе, а таксама прэмію Вінцэнта-Скота[12].
Аўтарка і выканаўца пяці студыйных альбомаў, яна таксама праявіла сябе як сучасная танцорка і актрыса, асабліва ў такіх п'есах, як "Маналёгі вагіны" і "Трохгрошавая опжра", а таксама некалькі разоў зьнялася ў кіно і на тэлевізіі[13].
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1988: Labyrinthe,
- 1990: Nomades,
- 1992: Gobe,
- 1995: Blonde,
- 2000: Dernières Nouvelles.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 Fichier des personnes décédées mirror
- 1 2 Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- 1 2 https://www.liberation.fr/culture/musique/guesch-patti-interprete-detienne-est-morte-a-80-ans-20260622_H6CLZ2OVYBHGPGBQC2GXHOR4T4/
- ↑ Guesch Patti, interprète d’« Etienne », tube de 1988, est morte à l’âge de 80 ans (фр.) — 2026.
- ↑ Guesch Patti dans Taratata, Mytaratata.com, https://mytaratata.com/artistes/guesch-patti
- ↑ Guesch Patti dans Taratata, Mytaratata.com, https://mytaratata.com/artistes/guesch-patti
- ↑ Guesch Patti dans Taratata, Mytaratata.com, https://mytaratata.com/artistes/guesch-patti
- ↑ Elise Compte, Guesch Patti : que devient l'interprète du tube Etienne?, Télé-Loisirs, 16/03/2021, https://www.programme-tv.net/news/musique/272053-guesch-patti-que-devient-linterprete-du-tube-etienne/

- ↑ Mort de Guesch Patti: interprète du tube "Etienne" dans les années 80, la chanteuse avait 80 ans, Midi Libre, 22/06/2026, https://www.midilibre.fr/2026/06/22/mort-de-guesch-patti-interprete-du-tube-etienne-dans-les-annees-80-la-chanteuse-avait-80-ans-13431800.php