Гэрта Бэрлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Герта Бэрлін»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэрта
Hertha BSC Logo 2012.svg
Поўная назва Hertha Berliner Sport-Club von 1892 e.V.
Заснаваны 25 ліпеня 1892
Горад Бэрлін, Нямеччына
Стадыён Алімпіяштадыён
Умяшчальнасьць: 74 475
Прэзыдэнт Вернер Гегенбаўэр[d]
Кіраўнік Міхаэль Прэц[d]
Галоўны трэнэр Бруна Лабадыя[d]
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2018—2019 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
https://www.herthabsc.de

«Гэрта» (па-нямецку: Hertha BSC) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бэрліну. Заснаваны ў 1892 годзе. Двухразовы чэмпіён Нямеччыны (1930, 1931) і Кубка нямецкай лігі (2001, 2002). Клюб быў адным з заснавальнікаў нямецкай футбольнай асацыяцыі ў Ляйпцыгу ў 1900 годзе. У сэзоне 2007—2008 гадоў, нягледзячы на фініш на 10 месцы, клюб перамог у рэйтынгу «Fair Play» і ўдзельнічаў у Кубку УЭФА 2008—2009 гадоў. Клюб, у сэзоне 2010—2011 гадоў выступаў у Другой Бундэсьлізе, за 3 туры да заканчэньня чэмпіянату «Гэрта» заваявала пуцёўку ў элітны нямецкі дывізіён, але па выніках наступнага сэзону ізноў вылецела ў другі дывізіён.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Гэрта» быў заснаваны 25 ліпеня 1892 году й называўся «БФК Гэрта 92». Маладыя людзі, якія заснавалі клюб доўга разважалі над назвай, пакуль адзін зь іх не ўспомніў, як падарожнічаў з бацькам на параходзе «Гэрта». На трубе ў парахода былі бела-блакітныя палоскі, колеры якіх сталі колерамі формы каманды. А само слова «Гэрта» — варыяцыя слова «Нэртус» (багіня ўрадлівасьці ў старажытнагерманскай міталёгіі). Так што, у назьве клюбу аб’ядналіся мора, у выглядзе парахода, і суша, у выглядзе багіні. Мянушка «Герты» аналягічнага «ювэнтусаўскаму» — старая дама «Die Alte Dame». Прыстаўка BSC, якая азначае Berliner Sport-Club, зьявілася ў 1920 годзе, калі добра выступаючая ў футболе, але бедная фінансава «Гэрта» зьлілася з заможным Бэрлінскім спартовым клюбам.

Утварэньне Бундэсьлігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас фармаваньня Бундэсьлігі, у 1963 годзе «Гэрта» была найлепшым клюбам Бэрліна й таму аўтаматычна атрымала права ўдзельнічаць у новым спаборніцтве. У першым сваім сэзоне ў Бундэсьлізе «Гэрта» паказала сябе моцным серадняком, але ўжо на наступны сэзон яе ўжо чакала паніжэньне ў клясе з-за спробы подкупу гульцоў, а таксама па нейкіх палітычных матывах. Многія людзі ўсё роўна жадалі бачыць у Бундэсьлізе каманду з Бэрліна й таму на наступны сэзон у Бундэсьлізе абгрунтавалася каманда «Тасманія-1900», якая ў тым сэзоне паказала галоўны антырэкорд Бундэсьлігі, выйграўшы толькі два матчы, чатыры разы згуляўшы ўнічыю й прайграўшы 28 разоў пры розьніцы мячоў 15:108[1]. Пасьля такога буйнога правалу бэрлінцы сталі спрабаваць знайсьці спосаб вярнуць у галоўную лігу краіны «Герту» й у сэзоне 1968—1969 гадоў яны здолелі гэта зрабіць.

Неўзабаве, у 1971 годзе клюб трапіў у фінансавыя непрыемнасьці — утварылася запазычанасьць на суму ў 6 млн марак. Бэрлінцы знайшлі выхад з гэтага становішча шляхам продажу былога стадыёну.

У 1970-х гадох «Гэрта» трывала замацавалася ў Першай Бундэсьлізе. У сэзоне 1974—1975 гадоў бэрлінцы занялі другое месца пасьля мёнхэнглядбаскай «Барусіі». У 1977 і 1979 гадох клюб выйшаў у фінал Кубка Нямеччыны, і ў тым жа 1979 годзе ў паўфінал Кубка УЭФА[2]. Аднак зноў камандзе рушыў усьлед спад і ў сэзоне 1979—1980 гадоў яны вылецелі ў Другую Бундэсьлігу, адкуль вярнуліся толькі ў сэзоне 1990—1991 гадоў, пасьля чаго зноў апусьціліся ў Другую Бундэсьлігу. У 1997 годзе «Гэрта» вярнулася ў Бундэсьлігу.

Апошнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2001 і 2002 гадох, «Гэрта» заваявала Кубак Лігі Нямеччыны. У 2006 годзе каманда здолела перамагчы Кубак Інтэртота. У сэзоне 2008—2009 гадоў «Гэрта» заняла 4-е месца й атрымала права выступаць у эўракубках, але праз год вылецела ў Другую Бундэсьлігу. Сэзон 2011—2012 гадоў бэрлінцы пачалі сэзон у першай па значнасьці лізе.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 4 траўня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Томас Крафт 1988
2 Сьцяг Славаччыны Аб Пэтэр Пэкарык 1986
3 Сьцяг Нарвэгіі ПА Пэр Сыльян Шэльбрэд 1987
4 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Карым Рэкік 1994
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Нікляс Штарк 1995
6 Сьцяг Чэхіі ПА Уладзімер Дарыда 1990
7 Сьцяг Польшчы Нап Кшыштаф Пёнтэк 1995
8 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Салямон Калю 1985
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Аляксандар Эсвайн 1990
11 Сьцяг Аўстраліі Нап Мэт’ю Лекі 1991
12 Сьцяг Нямеччыны Бр Дэніс Шмарш 1999
13 Сьцяг Нямеччыны Аб Люкас Клюнтэр 1996
14 Сьцяг Нямеччыны Нап Паскаль Кёпке 1995
15 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Груіч (ар. Лівэрпул) 1996
16 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Явайра Дыльрасун 1998
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Максімілян Мітэльштэт 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Аргентыны ПА Сант’яга Аскасыбар 1997
19 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Вэдад Ібішавіч (капітан) 1984
20 Сьцяг Бэльгіі Аб Дэдрык Баята 1990
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Марвін Плятэнгарт 1992
22 Сьцяг Нарвэгіі Бр Рунэ Ярстэйн 1984
23 Сьцяг Нямеччыны ПА Арнэ Маер 1999
24 Сьцяг Нямеччыны Нап Палка Дардаі 1999
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Джордан Тарунарыга 1997
26 Сьцяг Бразыліі Нап Матэўс Куньня 1999
28 Сьцяг Бэльгіі Нап Дадзі Люкебакіё 1997
29 Сьцяг Нямеччыны Аб Флёрыян Баак 1999
30 Сьцяг Нямеччыны Нап Марыюс Вольф (ар. Барусія Д.) 1995
36 Сьцяг Турэччыны Нап Мухамэд Кіпрыт 1999
39 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Альбрэхт 2001
40 Сьцяг Нямеччыны ПА Лазар Самарджыч 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Tasmania Berlin-Gropiusstadt». Abseits Guide to Germany.
  2. ^ «Hertha BSC Berlin». Abseits Guide to Germany.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гэрта Бэрлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў