Герой Узбэкістану
| Званьне «Герой Узбэкітана» | ||
|
| ||
| Арыгінальная назва | па-ўзбэцку: Ўзбекистон қаҳрамони | |
|---|---|---|
| Краіна | Узбэкістан | |
| Тып | ордэн | |
| Каму ўручаецца | грамадзяне Узбэкістана | |
| Падставы ўзнагароджаньня | Указ Прэзідэнта Узбэкістана | |
| Статус | ўручаецца | |
| Статыстыка | ||
| Парамэтры | сплаў золата 750 пробы, вага 12,5 г | |
| Дата заснаваньня | 5 траўня 1994 | |
| Колькасьць | 103 | |
Званьне «Герой Узбэкістана» (па-ўзбэцку: Ўзбекистон қаҳрамони) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Ўзбэкістан.
Зьяўляецца вышэйшай ступеньню адрозьненьня й прысвойваецца грамадзянам Рэспублікі Ўзбэкістан за заслугі перад дзяржавай і народам, злучаныя са зьдзяйсьненьнем геройскага вычыну. У асобных выпадках званьне «Герой Узбэкістана» можа быць прысвоена й асобам, якія не зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Ўзбэкістан.
Прысваеньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Званьне «Герой Узбэкістана» прысвойваецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Ўзбэкістан. Указ пра прысваеньне званьня публікуецца ў друку й іншых сродках масавай інфармацыі. Асобе, ганараванай званьнем «Герой Узбэкістана», уручаюцца мэдаль «Залатая зорка» і адпаведны дакумэнт пра прысваеньне званьня.
Закон пра ўсталяваньне званьня «Герай Узбэкістана» і ўстанове мэдаля «Залатая зорка» уведзены ў дзеяньне Пастановай Вярхоўнай рады Рэспублікі Ўзбэкістан 5 траўня 1994 году.
Выява
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэдаль «Залатая зорка» вырабляецца са сплаву золата 750 пробы й мае форму васьміканцовай зоркі з гладкімі двухсьценнымі праменямі. Адлегласьць паміж процілеглымі канцамі зоркі 32 мілімэтры. У цэнтры мэдаля ўсярэдзіне кола дыямэтрам 8 мілімэтраў зьмесцаваны паўмесяц і пяціканцовая зорка, адпаведныя сымболіцы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Ўзбэкістан. Паўмесяц упісваецца ў акружнасьць дыямэтрам 6 мілімэтраў, а дыямэтар акружнасьці пяціканцовай зоркі — 3 мілімэтры.
На звароткавым боку ў цэнтры мэдалі зьмесцаваны Дзяржаўны герб Рэспублікі Ўзбэкістан. Пад гербам у ніжнім прамені нанесены нумар мэдаля ўвагнутым шрыфтам памерам 1 мілімэтар.
Мэдаль з дапамогай вушка й кольца са серабра злучаецца са сярэбнай калодкай памерам 16 х 25 мілімэтраў, выкананай у выглядзе прастакутнай формы з бакавымі выманьнямі. Дэталі калодка й злучальнае кольца пакрыты золатам таўшчынёй 0,25 мікрон. Унутраная частка калодкі пакрыта золатавышывальнай стужкай з колеравымі палоскамі Дзяржаўнага сьцяга рэспублікі. Памер стужкі 11 х 20 мілімэтраў.
Калодка на звароткавым боку мае шпількавае мацаваньне. Вага мэдаля 12,5 грама.
Узнагароджаныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Званьнем "Героя Ўзбэкістана" ўзнагароджаны колішні пан Узбэкістана — Іслам Карымаў.