Герб Рэчы Паспалітай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Рэчы Паспалітай

Герб Рэ́чы Паспалі́тай — сымбаль уніі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Герб уяўляў шчыт, расьсечаны на чатыры часткі, у 1 і 4 чвэрцях знаходзілася выява Белага Арла, у 2 і 3 — Пагоні. Пагоня на гербе сымбалізавала ВКЛ, а Арол — Польшчу. На цэнтральным шчытку знаходзілася выява герба кіроўнай дынастыі.

Герб паўстаньня 1863 року[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас паўстаньня 1863 году выкарыстоўваўся герб з трох частак. Акрамя ўжо існых сымбаляў дадавалася частка з выявай Арханёла Міхаіла, які павінен быў рэпрэзэнтаваць Украіну.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]