Герб Нясьвіжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб Нясьвіжа

Герб Нясьвіжа — геральдычны сымбаль Нясьвіжа, нададзены месту вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 23 красавіка[1] 1586: «поле тарчы расьсякаецца на дзьве часткі; у правай, залатога колеру, палова чорнага арла, а ў левай дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага і чырвонага колераў»[2].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 23 сьнежня 1999[3]. У гербвым матрыкуле краіны значыцца пад №51.

Афіцыйнае апісаньне:

У правым залатым полі барокавай тарчы выходзіць чорны радзівілаўскі арол, у левым — дзесяць касых вырубаў, залатых, сініх і чырвоных.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Нясвіж // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 368.
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  3. ^ Решение Несвижского райисполкома от 23 декабря 1999 г. №19.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.