Гэракл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Геракл»)
Старажытнарымская скульптура Геракла ў Люўры

Гэракл, Гэркулес (па-грэцку: Ἡρακλῆς, ад Ἥρα '(багіня) Гэра' і κλέος 'слава',[1] па-лацінску: Hercules) — у старажытнагрэцкай міталёгіі — найвялікшы герой, сын бога Зэўса і Алкмэны. Пры нараджэньні быў названы Алкідам (па-грэцку: Ἀλκείδης, па-лацінску: Alcīdes).[2]

Сярод шматлікіх мітаў пра Гэракла найбольш вядомы цыкль паданьняў аб 12 подзьвігах, зьдзейсьненых Гераклам, калі ён знаходзіўся на службе ў мікенскага цара Эўрысфэя.

Культ Гэракла быў вельмі папулярным у Грэцыі, праз грэцкіх каляністаў ён рана распаўсюдзіўся ў Італіі, дзе Гэракл шанаваўся пад імем Гэркулеса. У паўночным паўшар’і неба разьмешчана сузор'е Гэркулес.

12 подзьвігаў Геракла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Лернейская гідра
  2. Керынэйская лань
  3. Стымфалійскія птушкі
  4. Эрыманфскі дзік
  5. Аўгіевы стайні (канюшні)
  6. Крыцкі бык
  7. Коні Дыамэда
  8. Пояс Іпаліты
  9. Каровы Гэрыона
  10. Яблыкі Гэспэрыд
  11. Цэрбэр
  12. Нэмэйскі леў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Karel van der Toorn, Bob Becking, Pieter W. van der Horst (eds.). 1999. Dictionary of deities and demons in the Bible. Cambridge: William B. Eerdmans Publishing.
  2. ^ Alcīdes, The Latin Lexicon

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]