Георгі Літвінюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Георгі Літвінюк
Нарадзіўся 28 жніўня 1961(1961-08-28) (58 гадоў)
Дзедаўка, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці
Навуковая сфэра геалёгія
Месца працы Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Гео́ргі Іва́навіч Літвіню́к (нар. 28 жніўня 1961, в. Дзедаўка, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі геоляг.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасьля заканчэньня сярэдняй школы (1968) паступіў на геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Праходзіў практыку пад кіраўніцтвам акадэміка Гаўрылы Гарэцкага ў аддзеле палеагеаграфіі антрапагену Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН БССР; па заканчэньні вучобы працаваў тут старэйшым лябарантам-палеакарполягам, прайшоў курс асьпірантуры і ў 1988 абараніў у Інстытуце геалёгіі АН Эстонскай ССР (Талін) дысэртацыю «Неаплейстацэнавыя флёры Беларусі і сумежных абласьцей», атрымаў ступень кандыдата геоляга-мінэралягічных навук па спэцыяльнасьці палеанталёгія і стратыграфія. Дасьледаваў галяцэнавыя, муравінскія, паазерскія і раньнедняпроўскія інтэрстадыяльныя насенныя флёры, вывучаў флёры ўсіх міжледавікоўяў плейстацэну Беларусі, памежныя пліяцэн-плейстацэнавыя флёры ў агаленьнях і міяцэнавыя з пошукавых на буры вугаль сьвідравін.

3 1998 працуе выкладчыкам у БДПУ імя М. Танка, вядзе курс геалёгіі (агульная і гістарычная). 3 2001 дацэнт, з 2009 — загадчык катэдры фізычнай геаграфіі.

Выбраная бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Литвинюк Г. И. История развития растительности в неоплейстоцене на территории Белоруссии // Палеогеграфия кайнозоя Белоруссии. Мн., 1989. С. 140—151.
  • Литвинюк Г. И. Новые данные о флоре брестского надгоризонта юго-запада Беларуси // Стратиграфия и палеонтология геологических формаций Беларуси. Мн., 2003. С. 168—170.
  • Литвинюк Г. И., Якубовская Т. В. Отложения корчевского межледниковья и стратиграфия четвертичной толщи Новогрудской возвышенности в бассейне реки Невды // Літасфера, №1 (32), 2010. С. 31-42.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Георгій Іванавіч Літвінюк (Да 60-годдзя з дня нараджэння) // Літасфера. №2 (35). 2011.