Георгі Іванавіч Кузьняцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Георгій Іванавіч Кузьняцоў»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кузьняцоў.
Георгі Кузьняцоў
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь
5 траўня 2006 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Андрэй Гаеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 жніўня 1950 (68 гадоў)
в. Старына, Барысаўскі раён, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія

Гео́ргі Іва́навіч Кузьняцо́ў (нарадзіўся 28 жніўня 1950 году, в. Старына, Барысаўскі раён, Менская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (2006—2014).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1950 годзе ў в. Старына Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларускай ССР.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў інжынэрам і старшым інжынэрам інстытуту «Белгіпразем», інжынэрам глебава-экалягічнай экспэдыцыі ў Лібіі.

19911995 — намесьнік старшыні Камітэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаваньні пры Савеце Міністраў. 19951997 — старшыня Камітэту па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. 19972001 — старшыня Дзяржаўнага камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. 20012006 — старшыня Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў. З 5 траўня 2006 да 27 сьнежня 2014 году — старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Беларусі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]