Юрбург
| Юрбург лац. Jurburg лет. Jurbarkas | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Таўроскі | ||||
| Першыя згадкі | 1259 | ||||
| Горад з | 1611 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 13,28 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 29 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°05′ пн. ш. 22°46′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 10 376 чал. (2017) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | (+370) 447 | ||||
| Паштовыя індэксы | LT-74001 | ||||
| Сайт | jurbarkas.lt | ||||
| Юрбург на мапе Летувы Юрбург | |||||
Ю́рбург, Ю́рбарк (лет. Jurbarkas) — места ў Летуве, на правым беразе Нёману. Адміністрацыйны цэнтар Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 10 376 чалавек.
Юрбург — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці[1].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва Юрбарку мае германскае паходжаньне (як і ў выпадку Трокаў, Кернава, Эйраголы ды пэўных іншых старажытных паселішчаў ліцьвінаў): ад гоцкага baurgs 'горад' — замак на рацэ Юры[2].
На 1906 год існаваў маёнтак Юрборг на рацэ Дзьвіне ў Полацкім павеце[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пад 1259 годам упамінаецца крыжацкі замак burc Karschowen, але некаторыя гісторыкі адмаўляюць такое раньняе зьяўленьне замка ў гэтым месцы[4]. У 1343 годзе крыжакі збудавал тут драўляны замак пад назвай Georgenburg або Jurgenborg. Ён знаходзіўся за 3 км на захад ад сучаснага места. Па Грунвальдзкай бітве (1410 год) крыжакі пакінулі замак і ён перайшоў да Вялікага Княства Літоўскага стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.
Каля 1570 году прызначэньне на пробашча ў Юрбург атрымаў Мацей Стрыйкоўскі (1547—1593). У 1611 годзе Юрбург атрымаў ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы Магдэбурскае права. У 1698 годзе за часамі Фэўдальнай вайны каля места адбылася Юрбарская бітва[5].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Юрбург апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскай, пазьней Ковенскай губэрні. У складзе Расеі Юрбург належаў фаварыту маскоўскай гаспадыні Кацярыны II — Плятону Зубаву, які прадаў яго расейскаму ўраду ў 1840 годзе. У 1846 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай І падараваў места князю Васількавічу. Юрбург разьвіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але па пракладцы чыгуначных лініяў прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, за часамі вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў, места часова вызваліла войскам паўстанцаў.
У 1909 годзе ў Юрбургу была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасьць насельніцтва складалі габрэі.
Па 1920 году Юрбург быў у складзе Летувіскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4409 чалавек (зь якіх 2350 былі габрэямі). Па 1940 годзе Юрбург увайшоў у склад СССР. Практычна ўсё габрэйскае насельніцтва было зьнішчана падчас Другой сусьветнай вайны.
З 1950 году Юрбург стаў раённым цэнтрам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico-Slavica. T. 7, 1970. S. 95.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 11.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 315.
- ^ Klimek R. W poszukiwaniu zamku Georgenburg (1259) // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. 4 (274), 2011. S. 669—678.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 420.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7