Генут
Ґенут лац. Gienut / Hienut | |
Genut | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Genno + суфікс з элемэнтам -т- (-t-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Генюта |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґенут» |
Генут (Генюта) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генут або Генют (Genut[1], Geniut) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[5].
У Прусіі бытавала імя Genote (1289 год)[6]. У ваколіцах Русі (Прусія) адзначалася прозьвішча Gennutt (Ginnutt)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wilhelmine Gennutt (1861 год)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Генюта (Geniuta) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[9].
Генут (Genuth, Genutt, Gennuth, Gennutt) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 43.
- ^ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 22.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 505.
- ^ GENUTT, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Wilhelmine GENNUTT, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 654.