Генрык Жарскі
| Генрык Жарскі | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1902 |
| Памёр | 14 кастрычніка 1937 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | празаік, грамадзкі дзяяч |
Генрык Казімеравіч Жарскі (па-польску: Henryk Żarski; 1902, Варшава, Польшча — 14 кастрычніка 1937, Менск) — польскі празаік, грамадзкі дзяяч. Сябар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. З 1918 году сябра Кампартыі Польшчы, з 1924 сябра кампартыі Францыі, з 1926 сябра ВКП(б), выключаны ў 1936 годзе. Ён жа Гохбеpг Хаім Вульфавіч, ён жа Унгеp Боpух, ён жа Альбэpт Штамель.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і фэльчара. З шаснаццаці год удзельнічаў у падпольнай рабоце КПП. Удзельнічаў у гpам. вайне ў частках РККА. Быў зьняволены ў варшаўскі астрог «Павяк». Вызвалены пад залог, эміграваў у Францыю, дзе працаваў на заводзе «Рэно»[1]. Супрацоўнічаў з газэтай «L’Humanite»[2]. Высланы за межы Францыі за арганізацыю страйку рабочых. Па накіраваньні Польскай сэкцыі Камінтэрну прыехаў у СССР, дзе быў залічаны на вучобу ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут журналістыкі[1]. Скончыў унівэрсытэт у 1928 годзе[2].
У 2-й палове 1920-х г. пачаў займацца літаратурнай дзейнасьцю. Працаваў у Саратаве ў абласной газэце, пасьля у пугачоўскай раённай газэце[1].
У 1932 г. пераведзены ў Беларусь. Быў намесьнікам рэдактара, пасьля рэдактарам польскай газеты «Orka» («Ворыва»)[1].
Сябар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 1934 году[1].
Арыштаваны 20 студзеня 1937 году[2]. Расстраляны ў Менскай турме 14 кастрычніка 1937 году органамі НКУС у Менску[1]. Месца пахаваньня невядомае[1]. Рэабілітаваны ў 1957 годзе[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратурнай працай займаўся з другой паловы 1920-х гг. Пісаў на расейскай і польскай мовах. Аўтар кнігі апавяданьняў для дзяцей «Парашок для чханьня» (Менск, 1935), аповесьці «Без языка» (газэта «Пионерская правда», 1927), шэрагу празаічных твораў у «Альманаху літэрацкім» (Менск, 1934)[1]. Значная частка рукапісаў Жарскага загінула[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Жарскі Генрых Казіміравіч (1902), Адкрыты сьпіс
- Жарскі Генрык