Гендэрныя дасьледаваньні
Гéндэрныя дасьлéдаваньні, гéндэрныя штудыі, гендэралёгія (англ. Gender studies) — комплекс міждысцыплінарных дасьледаваньняў (сацыялёгія, псыхалёгія, эканоміка, паліталёгія, пэдагогіка і іншыя навукі), прысьвечаных гендэрнаму фэномэну ў ягоных сацыяльных вымярэньнях. Цэнтральнымі катэгорыямі зьяўляюцца гендэр і апазіцыя маскуліннасьці і фэміннасьці, праз прызму якіх дасьледуюцца розныя аспэкты сацыяльных адносінаў — клясавыя, расавыя, нацыянальныя, палітычныя, ролевыя і інш[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гендэрныя дасьледаваньні зарадзіліся ў галіне жаночых дасьледаваньняў, якія займаліся тэмай жанчынаў, фэмінізму, гендэру і палітыкі[2]. Цяпер гэтая сфэра перасякаецца з квір-дасьледаванньямі і мужчынскімі дасьледаваньнямі[3].
Такія пісьменьніцы і мысьляркі, як Вірджынія Ўулф і Сымона дэ Бавуар, лічацца папярэдніцамі гендэрных дасьледаваньняў[4].
Акадэмічная дысцыпліна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Унівэрсытэцкія ступені ў галіне гендэрных дасьледаваньняў былі ўпершыню ўведзеныя ў ЗША ў 1970-х гадах. Першыя дасьледаваньні ў Эўропе былі адкрытыя ў Нямеччыне ва ўнівэрсытэце Ольдэнбургу і Ўнівэрсытэце імя Гумбальта ў Бэрліне ў 1985 г. (гэта былі міждысцыплінарныя дасьледаваньні)[5]. У выніку Балёнскага працэсу і ўніфікацыі галінай навучаньня ў Эўрапейскім Зьвязе гендэрныя дасьледаваньні былі створаныя ў іншых унівэрсытэтах Эўропы[6].
У 1997 годзе ў Менску быў створаны першы ў Беларусі і адзін зь першых у рэгіёне Цэнтар гендэрных дасьледаваньняў пры Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце. Заснавальніца - Алена Гапава пры падтрымцы Фонду Джона Д. і Кэтрын Т. МакАртураў[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
- ^ Wiesner-Hanks, Merry (2019). Women and Gender in Early Modern Europe (4 ed.). Cambridge, UK: Cambridge University Press. pp. 1–22. ISBN 9781108683524.
- ^ Wiesner-Hanks, Merry (2019). Women and Gender in Early Modern Europe (4 ed.). Cambridge, UK: Cambridge University Press. pp. 1–22. ISBN 9781108683524.
- ^ Judith Roof: Gender studies. W: Encyclopedia of Sex and Gender. Fedwa Malti-Douglas (red.). Detroit - New York -New Haven - - Waterville - London: Thomas Gale, 2007, s. 624. ISBN 978-0-02-865960-2.
- ^ Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
- ^ Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
- ^ Цэнтр гендарных даследаванняў, старонка ЭГУ, https://be.ehu.lt/navuka/tsentryi/tsentr-gendarnyih-dasledavannyau/